3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Абуджэнне

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 19:00; пн.: выходной
Жанр Графика, Декоративно-прикладное искусство, Живопись, Скульптура

Сёлетняя вясна прыйшла на нашу зямлю без спазненняў. І абудзіла, сагрэла жыццё прыроды і людзей. Так і сучаснае мастацтва павінна сваечасова прыходзіць у наша жыццё і абуджаць новыя ідэі, уздымаць культуру, спрыяць паразуменню паміж людзьмі.

Вельмі важна, каб мастацкія выставы часцей мелі перасоўны характар, вандравалі па Беларусі, каб іх маглі ўбачыць шматлікія аматары мастацтва ў розных культурных цэнтрах нашай краіны, якія не заўсёды маюць магчымасць наведаць сталічныя музеі і галерэі.

Такую мэту паставілі перад сабой і ўдзельнікі выставы “Абуджэнне” Андрэй Лычкоўскі (г.Узда), Эдуард Астаф’еў, Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка, Уладзімір Сайко (Мінск), Марына Эльяшэвіч, Алена Шунейка (Гродна). Іх творы прысвечаны хараству беларускай прыроды, прыгажосці нашых духоўна багатых людзей, гістарычнаму мінуламу і сучасным падзеям у нашым жыцці, шырокім міжнародным сувязям, якія ўзбагачаюць агульныя культурныя здабыткі.

Калі супольныя выставы ўключаюць розныя віды і кірункі мастацкай творчасці, гэта заўсёды выклікае большую цікавасць наведвальнікаў, актыўна абуджае іх новыя думкі і пачуцці.

У прадстаўленай экспазіцыі гледачы могуць пазнаёміцца з класічнымі ўзорамі камернай скульптуры, эксперыментальнага плэнэрнага жывапісу, прыкладамі тэматычных кампазіцый, пейзажнымі графічнымі эцюдамі і арыгінальнымі мастацкімі вобразамі, ўвасобленымі ў стылі кітайскага традыцыйнага жывапісу. Выставу дапаўняюць таксама габелены, набіванкі і
маляваныя дываны, якія маюць не толькі дэкаратыўны, але і тэматычны характар.

Склад удзельнікаў выставы вельмі дэмакратычны. Сярод іх - прадстаўнікі як сталага, так і маладога пакалення беларускіх мастакоў. Усе яны ўпершыню дэманструюць свае новыя творы ў Лідзе і спадзяюцца, што гэта выстава прынясе гледачам шмат светлых і станоўчых уражанняў.

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Абуджэнне» в Гродно, место проведения выставки  - «Лидский историко-художественный музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.