3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастацка-педагагічны праект «Вандроўка»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00, вс. — пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись, Керамика

АЛЛА ШКАРАДЗЁНАК
ПАВЕЛ КАШЭЎСКІ
НАТАЛЛЯ ЖЫГАМОНТ
НАТАЛЛЯ ДАВІДОВІЧ
ВОЛЬГА СЯМАШКА
І ІХ ВУЧНІ 

Сёння Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва прадстаўляе ўвазе гледачоў выставу “ВАНДРОЎКА”, прымеркаваную да сусветнага Дня чамаданаў, які штогод святкуецца 21 красавіка і асацыюецца ва ўсім свеце з вандроўкай. Гэтая выстава – вандроўка па творчым свеце яе ўдзельнікаў, іх распавядванне пра самыя яскравыя жыццёвыя ўражанні.

“Калі мы адпраўляемся ў падарожжа, то бачым людзей, прыгожыя краявіды, архітэктуру, жывёл, птушак... Пад час падарожжа ў нас узнікаюць розныя эмоцыі, пачуцці, вобразы, выкліканыя ўбачаным. Менавіта сваімі ўражаннямі мы і хочам з вамі падзяліцца. Бо, як вядома, мы глядзім на адное і тое ж, але бачым кожны сваё. Прапануем вашай увазе, што убачылі вандруючы па Беларусі мы…”

На выставе прадстаўлены розныя віды мастацтва: жывапіс, графіка, кераміка, мастацкая апрацоўка скуры. Работы розных жанраў: пейзажы, партрэты, нацюрморты, дэкаратыўныя кампазіцыі і іншыя. Усе яны аб’яднаны ня толькі тэматычна, але і калярова: работы выкананы з выкарыстаннем толькі трох колераў і іх адценняў. Гэтыя колеры нявыпадковыя для беларускага мастацтва і культуры. Белы – любімы колер беларусаў. Ён асноўны ў традыцыйным касцюме. Белы колер у многіх народаў з’яўляецца сімвалам чысціні, а для беларусаў яшчэ і сімвалам незалежнасці. Чырвоны колер – сімвал сонца, агню, жыцця, таксама мае ахоўнае значэнне.Чорны – сімвал таямніцы, ночы, спакою. Спалучэнне адценняў гэтых трох колераў адкрывае перад аўтарамі шырокія сэнсавыя і дэкаратыўныя магчымасці.

Удзельнікі выставы – гэта настаўнікі і вучні, якія ладзяць разам ужо чацьвёртую выставу. Яны збіраюцца разам, таму што іх звязваюць сяброўскія адносіны і адзіны светапогляд. З цягам часу невялікая творчая суполка ператварылася ў нефармальная творчае аб’яднанне “МЫ”, у планах якога яшчэ шмат яскравых праектаў.

Стоимость билетов: взрослые — 10 000 руб., пенсионеры — 7 500 руб., студенты — 7 000 руб., школьники — 5 000 руб. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастацка-педагагічны праект «Вандроўка»» в Минске, место проведения выставки  - «Городская художественная галерея произведений Щемелева».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.