3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ад заходу да світання

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс.: выходной
Жанр Фото

Шчыра запрашаем на адкрыццё выставы фотаздымкаў Сяргея Марозава “Ад заходу да світання”, якое адбудзецца а 14-ай гадзіне 26 красавіка!

Сяргей Banifacyj Марозаў – двойчы магістр гісторыі, выкладчык фотадысцыплін на кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, вольны фотамастак.

Захапіўся фатаграфіяй ў пачатку 2000-ых, сур’ёзна заняўся спасціжэннем фотасправы ў 2007 годзе. Менавіта тады трапіў у “Народны фотаклуб Гродна” і наладзіў першую персанальную фотавыставу. Штогод прымае ўдзел у розных фотаконкурсах і выставах. Меў шэраг асабістых выставаў у 2009 і 2012 гг.

З 2012 года ў адно спляліся ўлюбёныя заняткі – фатаграфія і мотажыццё, – пачаў рэалізацыю Фотапраекта “Байкеры: маскі”. У 2013 годзе серыя атрымала працяг у праекце “Ад заходу да світання”. Сумесная выбарка з дзьвюх серый з 26 красавіка па 2 траўня 2014 года будзе прадстаўлена ў галерэі Крыга.

Недастаткова блізкае знаёмства з любым чалавекам звычайна вядзе да аднабаковасці ўспрыняцця: ён для цябе калега з працы, сусед, сябра па кааператыву, знаёмы з дыскатэкі і г.д.

Далёка не заўсёды мы ведаем людзей з розных бакоў, а калі даведваемся, і выяўляецца, што ў адной сферы ён зусім не падобны на сябе ў іншай, з’яўляецца пытанне: а дзе ж ён сапраўдны?

Матацыклісты не выключэнне. Харызматычны і суровы выгляд байкера прыцягвае позіркі. Але вы наўрад ці пазнаеце яго, калі звернецеся ў банку да акуратнага прыемнага супрацоўніка ў белай кашулі. Дык якія ж яны сапраўдныя?


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ад заходу да світання» в Гродно, место проведения выставки  - «Крыга».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.