3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Арт—крок

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 21:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00

15 красавіка 2014 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Арт-крок».

Правядзенне выстаўкі «Арт-крок» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала добрай традыцыяй: тут яна ладзіцца ўжо ў дзевяты раз.

Акрамя традыцыйнага ўдзелу сяброў Грамадскага аб’яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», сёлета на выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з творчасцю членаў Саюза мастакоў Беларусі, спецыяльна запрошаных мастакоў і фотамастакоў. На суд гледачам будуць прадстаўлены работы, выкананыя майстрамі ў 2013 і 2014 гадах. Такі падыход дае магчымасць самага непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам, што цікава як аматарам і знаўцам мастацтва, так і шырокаму колу гледачоў.

Вольнасць выбару тэмы твораў і час іх выканання дазваляе прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый. Паколькі на выстаўцы будуць прадстаўлены работы ў розных тэхніках, уражанні ад яе прагляду будуць самымі разнастайнымі. 

У выстаўцы прымуць удзел каля 30 беларускіх творцаў. Сярод іх ёсць і тыя, хто яшчэ толькі пачынае свой творчы шлях, і мастакі, імёны якіх добра вядомыя беларускаму гледачу. Гэта Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Уладзімір Кожух, Мікалай Бушчык, Уладзімір Рынкевіч, Андрэй Плясанаў, Вадзім Качан, Віктар Суглоб і іншыя. 

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Арт—крок» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.