3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство
Стоимость входа

взрослые — 50 000 руб.

школьники — 15 000 руб.  

21 – 23 красавіка 2014 года ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Цэнтра сучасных мастацтваў у рамках правядзення Чэмпіянату свету па хакеі адкрыецца выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”.

Беларускі авангард фарміраваўся мастакамі-эксперыментатарамі, сёння вядомымі ў многіх краінах свету. З пачатку ХХ стагоддзя многія беларускія гарады, асабліва Віцебск і Мінск, служылі своеасаблівай лабараторыяй мастацтва, тут доўга захоўваліся авангардныя мастацкія школы. І як стагоддзе таму, сёння айчыннае мастацтва адрозніваецца разнастайнасцю эксперыментальных формаў, адсутнасцю аднолькавасці, аднабаковасці, спрошчанасці. У беларускім мастацтве адчувальна моцны ўплыў такога феномену, як “мастацкая супольнасць”, багатая на фармальныя і вобразныя пошукі і эксперыменты. Мастацкі авангард выявіўся ў жывапісе, архітэктуры, дызайне, музыцы, тэатры і кіно. Ён паўплываў на ўвесь стыль жыцця ХХ стагоддзя. Асэнсаванне мастацтва і культуры Беларусі ў яе авангардных праявах застаецца актуальным і зараз як спасціжэнне вытокаў нашай сучаснай культуры.

Унікальнасць гэтага праекта ў тым, што ўпершыню паслядоўна і поўна сабраны ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў адзіную экспазіцыю “Сто гадоў беларускага авангарда” творы авангарда, андэграўнда, нонканфармізма з 1910-х па 1990-я гады. Экспазіцыя выстаўкі сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”, якая адкрыецца ў будынку на праспекце Пераможцаў 14, звязвае працы мастакоў-авангардыстаў ХХ стагоддзя і сучасных беларускіх аўтараў ХХІ стагоддзя, паказваючы пераемнасць традыцый і іх развіццё ў жывапісе, графіке, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, арт-аб’ектах, дызайне і фатаграфіі. Гэта дае магчымасць убачыць творчую дынаміку беларускага мастацтва ў ХХІ стагоддзі. Фармальныя і вобразныя пошукі, якія ярка праявіліся ў творах беларускага андэграўнда ў 1960–1970-х гадах і маладых мастакоў у 1980–1990-х гадах, леглі ў аснову сучаснага беларускага мастацтва, пашырылі яго жанрава-візуальны спектр, спрыялі развіццю эксперыментальных напрамкаў творчасці, сінтэзу розных відаў мастацтваў. Паказваючы работы сучасных беларускіх аўтараў у непасрэднай сувязі з авангардам ХХ стагоддзя, мы ўключаем яго ў глабальны кантэкст прасторы еўрапейскай культуры.

Аснову экспазіцыі складаюць творы сябраў Беларускага саюза мастакоў (Мінск і рэгіёны), Беларускага саюза дызайнераў, маладых аўтараў. Большасць работ – апошніх гадоў стварэння, некаторыя ключавыя паняцці праілюстраваны экспанатамі з фондаў вядучых мастацкіх музеяў краіны і прыватных калекцый. 

• праект “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” – будынак на праспекце Пераможцаў, 14; Адкрыццё 21 красавіка 2014г. а 18.00.
Прадстаўлены інтэрактыўны праект для шырокай аўдыторыі закліканы распавесці гледачам аб новых формах і актуальных тэндэнцыях у сучасным мастацтве. У экспазіцыі выстаўкі будуць аб’яднаны мастакі, дызайнеры, фатографы з розных рэгіёнаў Беларусі, паказаны жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы, арт-аб’екты, інсталяцыі, відэа-арт, дызайн, фота, а таксама лепшыя мастацкія праекты апошніх дзесяці гадоў.

• праект “Сто гадоў беларускага авангарда” – Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Адкрыццё 22 красавіка 2014г. а 18.00.
Дадзены праект прадставіць авангардныя аб’яднанні ХХ стагоддзя, творчасць мастакоў-нонканфармістаў. На аснове розных калекцый (прыватныя і дзяржаўныя) праект фіксуе разнастайнасць мастацтва дадзенага перыяду. Гэта своеасаблівая спроба выбудаваць храналогію і прадставіць авангардныя аб’яднанні ХХ стагоддзя, інтэрпрэтаваць паняцці авангарда – як неад’емнай часткі беларускага мастацтва.

• праект “Мастак і горад. BelART.by” – адкрытая пляцоўка на плошчы Якуба Коласа. Адкрыццё 21 красавіка 2014г. а 18.00. 
У Беларусі напрамак “Pablic-art” – мастацтва ў публічнай прасторы – таксама становіцца актыўным складнікам гарадскога жыцця. На плошчы Якуба Коласа ў Мінску вось ужо трэці раз адкрыецца выстаўка рэпрадукцый з праекта “Мастак і горад. BelART.by”. Сёлета ён прысвечаны беларускім мастакам і прэзентуе жывапіс і графіку айчынных аўтараў, прадстаўленых у калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект падтрыманы Мінгарвыканкамам, Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам “Ідэя”. 

Генеральны партнёр праекта – ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3, Площадь Якуба Коласа, Avant-gart (Авант-гарт)».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.