3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка Івана Міско «Зорнае неба»

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — сб.: c 10:00 до 17:00, вс.: выходной
Жанр Скульптура, Фото

10 красавіка а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа сумесна з Музеем горада Мінска ладзіць урачыстае адкрыцце выстаўкі народнага мастака Беларусі Івана Міско “Зорнае неба”.

Яшчэ вясковым хлопчыкам захапіўся маляваннем. Вучыўся на курсах Усесаюзнага Дома народнай творчасці імя Н. К. Крупскай у Маскве, у Мінскім мастацкім вучылішчы ў Ігара Глебава і Віктара Папова, у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава. Іван Міско з 1965 года – член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы (2013), ганаровы грамадзянін Слоніма, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і ордэнам імя Ю. А. Гагарына.

Творчасць беларускага скульптара Івана Міско добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яго часта называюць “касмічным” скульптарам. І невыпадкова: тэма космасу – адна з прыярытэтных у яго творчасці. 

Мастака заўсёды прыцягваў космас. Ён быў настолькі ўзрушаны палётам першага спадарожніка Зямлі, што доўга не мог справіцца з эмоцыямі і, зразумела, выказаў іх на лісце паперы і адаслаў малюнак у рэспубліканскую газету, дзе яго адразу ж надрукавалі. 

Тэма космасу паступова паланіла Івана Міско, ён стаў збіраць фотаздымкі, у першую чаргу, безумоўна, Юрыя Гагарына, а потым вырашыў стварыць сваю галерэю скульптурных партрэтаў выдатных прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Сярод іх ледзь не ўсе касманаўты былога Савецкага Саюза, у тым ліку і беларусы Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук, а таксама прадстаўнікі розных краін, якія пабылі на арбіце. 

Івана Міско заўсёды захаплялі людзі, якія імкнуліся да зорных вышынь, якія думалі катэгорыямі Сусвету. У галерэі мастака нямала партрэтаў знакамітых дзеячоў беларускай культуры – Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас. 

На выставе “Зорнае неба” будзе прадстаўлена больш за 40 твораў аўтара – скульптура, фота. Наведвальнікі змогуць не толькі пабачыць мадэлі помнікаў – герояў касмічных палётаў, але і фотапартрэты Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Аляксея Лявонава, Валянціны Церашковай і іншых касманаўтаў з асабістага архіва Івана Міско.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка Івана Міско «Зорнае неба»» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.