3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі Мiхаiла Барздыкi

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 10:00 до 21:00, сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Графика

27 сакавіка 2014 года ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распачнецца выстаўка кніжнай і станкавай графікі беларускага мастака Мiхаiла Барздыкi.

Міхаіл Барздыка нарадзіўся ў 1944 г. на Віцебшчыне. Яго творчасці ўласціва спалучэнне традыцыйных народных матываў у сучаснай стылістыцы і філасофскага разумення жыцця ў лірычнай інтэрпрэтацыі. Выконваючы свае кампазіцыі, мастак не выдумляе графічныя сюжэты, а толькі накіроўвае і кантралюе той псіхалагічна-этычны сплаў, што ўзнікае ў яго філасоўска-мастакоўскім уяўленні, у патрэбнае графічнае рэчышча, дзе ёсць месца свядомаму і стыхійнаму, інтуітыўнаму і рацыянальнаму. 

У яго кампазіцыях многа асобных матываў, але яны настолькі моцна і магічна знітаваны між сабой нейкай унутранай сілай, што гэта сіла, нібыта магнітнае поле, што ўтрымлівае планеты вакол Сонца, гэтак жа прыцягвае адну яго працу да другой.Вызначыўшы аднойчы для сябе важнейшым напрамкам агульначалавечыя ісціны, ён і служыць ім, і хварэе імі душой і целам. У прыватнасці, кожнае канкрэтнае праяўленне ліха ці дабра ў яго думках адразу ж абагульняецца, знаходзіць свой правобраз у міфалагемах сусветнай культуры і становіцца тым самым мастацкім матэрыялам, з якога ён і вымалёўвае на паперы сваю мадэль узаемадзеяння і барацьбы дабра і зла, прыгожага і пачварнага. І тыя рэальныя з’явы, часам жахлівыя і трагічныя, якія здольны іншага чалавека нават псіхалагічна траўмаваць, для мастака Міхаіла Барздыкі, чые творы знаходзяцца ў музеях многіх, не толькі еўрапейскіх, краін, становяцца прадметам філасофскага асэнсавання.

Творы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі, Венгрыі, ЗША, Італіі, Расіі, Францыі. Кніга “Нетры”, аформленая ім, на Франкфуртскай кніжнай ярмарцы-2005 увайшла ў лік 100 лепшых кніг свету, а кніга “Палын-Чарнобыль” (2006) атрымала на Міжнародным конкурсе ў Бельгіі залаты медаль. Акрамя таго, творчасць мастака адзначана срэбраным медалём Еўрапейскай акадэміі мастацтваў (1992) і залатым медалём Міжнароднага конкурсу графікі ў Бельгіі (1993).

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі Мiхаiла Барздыкi» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.