3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фотапраект «Дэталізацыя» Лаліты Угуран—Туміловіч

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — пт.: c 11:00 до 22:00, сб. — вс.: c 12:00 до 22:00
Жанр Фото

Калі яднаюцца пэўны стан душы, настрой і жыццёвая сітуацыя - нараджаецца асабістая гісторыя. Нязвыклы знешні выгляд, які скіроўвае рабіць тое, чаго мы не здзяйснялі ніколі, ці нестандартныя здзяйсненні, якія нахіляюць нас ў бок таго, каб выглядаць незвычайна. Гэта не гульня і немаска, гэта нараджэнне ці адкаркаванненовага"я".
Працы праекта не варта прымаць механічна, трэба дазволіць эмоцыям валадарыць. У некага выявы выклічуць смех, у іншых - замяшальніцтва, а хтосьці нават раззлуецца. Адно, не павінна застацца абыякавасці ў гледача, які перажывае новы візуальны досвед і разам з аўтарамі фотаздымкаў усведамляе: чалавек мае права адчуваць сябе гарманічным не толькі ў натуральным выглядзе.
У кожнымфотаздымку- жывы чалавек у рэальным стане, ён тут і цяпер. Вобразыж, у якія ён ўвасабляецца,далёкія ад звычайнага разумення натуральнасці. На гэты дысананс робіць акцэнт аўтар праекта, бокожная дробязь, кожны рух быўнеабходны герою менавіта ў дадзены канкрэтны момант. Жывыя эмоцыі герояў здымкаў - ад ледзь улоўныхда аглушальных - не вынік каманды фатографа, а спантанная рэакцыя на тое, што адбываецца навокал.У фотаздымках цалкам адсутнічае латэрэйнасць - аксэсуары, рэквізіт, вопратка альбо яе адсутнасць - у кадры няма нічога выпадковага. Вобраз, які ствараецца кожным складнікам фотаздымка, распавядае глыбокую, асабістую, часам нават інтымную гісторыю. Якую?  Кожны глядач «прачытае» сваю.
У экспазіцыі прадстаўлены 35 фотаздымкаў, кожны з якіх стаўся адлюстраваннем асобы Лаліты. Працы сфармавалі ўніверсум шматмоўя: свет розных тэхнік, мову жаночай прыгажосці, рытмаў, танальных кантрастаў і каляровых акордаў . Выніковыя вобразы ўспрымаюцца на ўзроўні стварэння сімфоніі альбо парфумернага букета. Магія творчасці пераўтварае стыліста ў мастака, а яго герояў - у муз, якія натхняюць на стварэнне прыгажосці, няхай і не заўсёды лёгкай для ўспрымання і разумення .

Прадстаўленыя на выставе працы,былі створаны ў 2012-14 годзе. Аўтар асноўнай часткі фатаграфій - Лаліта Угуран-Туміловіч. Таксамаў праекце прадстаўлены работы, створаныя ў творчым тандэме з Аляксандрам Абуховічам.

Алена Кушнір, журналіст

Пра аўтара. Лаліта Угуран-Туміловіч - стыліст, член Саюза дызайнераў Беларусі, кіраўнік студыі GRIMERKA.by.  Да нядаўняга часу выкладчык ў вядучых мадэльных агенцтвах і на тэлебачанні. Асноўная прафесійная дзейнасць - стыліст. Fashion-паказы (MoscowFashionWeek, RussianFashionWeek, Тыдзень моды ад Беларускага цэнтра моды) і вядучы стыліст буйных тэлевізійных праектаў (вобразы ўдзельнікаў беларускай каманды «Еўрабачання» у 2006, 2010-2012 гадах, вобразы вядучых тэлепраектаў «Міс Беларусь», «Эстрадны кактэйль», «Я спяваю» і інш.). Распрацавала і стварыла вобраз беларускай удзельніцы і пераможцы міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Супранэшнл» (Польшча).

Сёння Лаліта ўсё больш увагі надае творчым праектам, у якіх выступае не толькі стылістам, але і арт-дырэктарам, фатографам - мультымедыйны праект «Горад жанчын» з Ягорам Войнавым і Кацярынай Петуховай (Сушкевіч), фотапраект «Птушкі» з Ганнай Герт, фотапраект з Аляксандрам Абуховічам, ЗНЯТА, фотапраект «Дэталізацыя» і інш.

У праекце таксама прынялі ўдзел Андрэй Кільчыцкі - рэтуш фота, гукарэжысёр Уладзімір Трафіменка, рэжысёр відэа і гукавога мантажу -  Аляксандр Гарадко.

Адкрыццё праекта адбудзецца 1 красавіка а 19-ай гадзіне. Уваход вольны. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фотапраект «Дэталізацыя» Лаліты Угуран—Туміловіч» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.