3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Я — шлях, якому век няма спакою

Мероприятие уже прошло

Время работы Ср. — вс.: c 09:30 до 17:30; пн. — вт.: выходной
Жанр Тематическая выставка

Выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея прысвечана жыццю і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча, 1882–1942), паэта-прарока беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя ў гады І сусветнай вайны (1914–1918), гадавіна пачатку якой прыпадае на 2014 г.
Янка Купала быў сведкам абедзвюх сусветных войн ХХ ст. і для нас, людей ХХІ века, яго сведчанне пра сумны вопыт чалавецтва ў час І сусветнай вайны ў паэтычных і публіцыстычных творах мае вялікую каштоўнасць адвечных ідэалаў гуманізму.

Назва: “Я – шлях, якому век няма спакою” – гэта 17 радок верша Янкі Купалы “На шляху”. Верш напісаны ў Вільні 27 студзеня 1914 г. і ўпершыню апублікаваны ў “Нашай Ніве” (№ 9 ад 27 лютага 1914 г.). У гэтым створаным напярэдадні І сусветнай вайны вершы паэт нібы прадказаў свой жыццёвы шлях на бліжэйшыя гады, поўныя трывогі і болю за родны край.
Тэматычныя комплексы “Напярэдадні: Янка Купала, асоба і творчасць да 1914 года (паэт, драматург, рэдактар “Нашай Нівы”)”, “Шляхі вайны: Падзеі асабістага і творчага жыцця Янкі Купалы”, “Янка Купала ў войску”, “Янка Купала – перакладчык “Слова аб палку Ігаравым” прадстаўляюць асобу Янкі Купалы і яго творчасць у 1914–1918 гг. і раскрываюцца праз фотаздымкі пач. ХХ ст., публікацыі вершаў Купалы на старонках “Нашай Нівы”, аўтографы аўтара. Экспанатамі выставы з’яўляюцца і выданні перакладу “Слова аб палку Ігаравым”, і работы-ілюстрацыі беларускіх класікаў графікі да кніжных выданняў “Слова…”, копія рукапісу купалаўскага перакладу твора, копія ліста Яўхіма Карскага, якія дазволяць наведвальнікам музея яшчэ раз адчуць унёсак у родную культуру Янкі Купалы – паэта, драматурга, публіцыста.

На думку супрацоўнікаў музея, выстава будзе цікавай як для знаўцаў і аматараў творчасці беларускага класіка, так і для шырокага кола наведвальнікаў. Вынік сумеснага супрацоўніцтва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск) і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава (Магілёў) распачне шэраг культурных падзей музея, прысвечаных пачатку І сусветнай вайны.

Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка 2014 года.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Я — шлях, якому век няма спакою» в Могилеве, место проведения выставки  - «Могилевский областной краеведческий музей им. Е.Р.Романова».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.