3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

І рай і боль на Песеннай зямлі

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — пт.: c 11:00 до 19:00; Сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Графика
Стоимость входа

учащиеся, студенты, школьники - 17 500 руб. (с экскурсией до 20 чел. - 13 000 руб. на одного)
взрослые - 23 000 руб. (с экскурсией до 20 чел. - 17 000 руб. на одного)

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь упершыню прэзентуе у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля комплекс графічных твораў беларускіх мастакоў 1920 – 1930-х гг. Выявы гарадоў і вёсак, культавых збудаванняў і этнаграфічныя замалёўкі былі зроблены мастакамі ў час навуковых экспедыцый, якія Беларускі дзржаўны музей здзясняў у 1920-я гады разам з Інстытутам беларускай культуры, а таксама у час самастойных вандровак па краіне.

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея, выбітныя майстры графікі міжваеннай Савецкай Беларусі М. Філіповіч, Я. Кругер, Г. Віер, А. Астаповіч, А. Тычына, М. Дучыц, М. Аксельрод, М. Горшман, прадстаўнікі Віцебскай мастацкай школы Р. Семашкевіч, М. Пашкевіч, І. Сонкін, графікі Заходняй Беларусі Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, Л. Родзевіч пакінулі вельмі каштоўны матэрыял краязнаўчай тэматыкі, які не страчвае актуальнасць па сённяшні дзень. Іх творы яскрава дэманструюць, што нягледзячы на тое, што Беларусь у 1921-1939 гг. была падзелена дзяржаўнай мяжой, народ заставаўся адзіным у любві да сваёй Радзімы. “Непадзельнае мастацтва падзеленай зямлі” – так можна ахарактарызаваць спадчыну творцаў гэтага перыяду.

Выстава «І рай і боль на Песеннай зямлі» будзе цікавая прыхільнікам графічнага мастацтва і ўсім, хто неабыякавы да мінулага беларускай зямлі.

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-53-65, 74-19-11, 74-18-54

E-mail: ansambl.rp@mail.ru
http://www.palacegomel.by/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «І рай і боль на Песеннай зямлі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.