3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная выстава мастака В. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — пт.: c 11:00 до 19:00; Сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Живопись

Чалавек года ў Беларусі, чалавек года па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы, прафесар, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі... Выставы ў Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Бельгіі, Грэцыі, Італіі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Расіі... Уладзімір Пятровіч Савіч адносіцца да рэдкіх мастакоў, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым, якімі б уражваючымі ні былі дасягненні, ніколі не шукаюць спакою ў творчасці. Магчыма, менавіта таму яго творы заўсёды застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі. Бо кожная карціна – гэта, па сутнасці, дыялог мастака з гледачом, і ў выпадку з Уладзімірам Савічам гэты дыялог настолькі захоплівае гледача-«суразмоўцу», што ў яго ледзь ці атрымаецца адназначна ахарактарызаваць працы мастака. Якія яны – традыцыйныя альбо ўльтрасучасныя? Чаго ў іх больш – гісторыі ці міфа?

На гэтыя пытанні гледачу трэба будзе адказаць самому, і ў кожнага будзе свой, правільны адказ, таму што творы Уладзіміра Савіча прымушаюць задумвацца, шукаць, выступаць суаўтарам кожнай гісторыі, якую аўтар распавёў у фарбах. Вобразы, створаныя мастаком, рухомыя і дынамічныя, як і яркія колеры, якія змяняюць адзін аднаго з імклівасцю эмоцый і ўражанняў; палотны расчыняюцца перад гледачом, як дзверы, якія запрашаюць увайсці і стаць часткай твора.

Прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым самі!

Запрашаем усіх на нашу выставу!

Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-53-65, 74-19-11, 74-18-54


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная выстава мастака В. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.