3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Астрожская Біблія

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 10:00 до 21:00; сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Книжная

13 сакавіка 2014 г. ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў Музеі кнігі  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  пачне працу выстава «Астрожская Біблія».

На выставе будзе прадстаўлены выдатны помнік славянскага пісьменства XVI стагоддзя – Астрожская Біблія. Астрожская Біблія – гэта першы поўны і лепшы для свайго часу пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову. Кніга была надрукавана Іванам Фёдаравым у Астрогу ў 1581 г. па ініцыятыве і на сродкі князя Канстанціна Астрожскага па благаславенні ігумена Дубенскага Іова.
Астрожская Біблія складаецца з 76 кніг Старога і Новага Запаветаў. Для падрыхтоўкі выдання Бібліі ў Астрог былі запрошаны літаратары, перакладчыкі і рэдактары, якія правялі карпатлівую працу, што ўключала параўнальны аналіз разнастайных тэкстаў, іх пераклад і рэдакцыю.
Выданне Астрожскай Бібліі адыграла вялікую ролю ў праваслаўнай асвеце і адукацыі. Для Рускай праваслаўнай царквы гэта Біблія стала носьбітам моўнай нормы, менавіта на яе была
арыентавана «Граматыка» (1619) Мялеція Сматрыцкага, якая вызначыла формы царкоўнаславянскай мовы з XVII ст.
Друкаваннем Бібліі кіраваў Іван Фёдараў. Як і ўсе выданні выдатнага першадрукара, Астрожская Біблія была набрана і звярстана бездакорна. Фаліянт аб'ёмам у 1256 старонак быў выдадзены немалым па тым часе тыражом – 1500 экзэмпляраў. Ініцыятар выдання, князь Канстанцін Астрожскі, падараваў Біблію Рымскаму папе Рыгору XIII, а Іван Грозны – пасланніку англійскай каралевы Джэрому Гарсэю. Вядома кніга, якая належала шведскаму каралю Густаву II Адольфу.
На сённяшні дзень захавалася (цалкам альбо часткова) больш за 340 асобнікаў Астрожскай Бібліі. Яны знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах Украіны, Расіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Францыі і іншых краін свету. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца два арыгіналы гэтага старажытнага помніка праваслаўнай веры.

Выстаўка будзе працаваць з 13 сакавіка па 14 мая 2014.

Тэлефон для даведак: 293 27 81


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Астрожская Біблія» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.