Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Вялікі Кабзар Украіны

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 09:00 до 18:00
Жанр Книжная

... І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і вольнай, новай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.

  З верша Тараса Шаўчэнкі “Запавет”(1845)
  Пераклад Янкі Купалы


Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (1814-1861) – вядомы ўкраінскі пісьменнік, мастак, грамадскі дзеяч. У гэтым годзе адзначаецца 200-гадовы юбілей вялікага Кабзара Украіны. Даследчыкі творчасці пісьменніка звязваюць яго імя з заснаваннем новай украінскай літаратуры, адзначаюць вялікі ўклад у нацыянальную мову. Творчая спадчына Т. Шаўчэнкі прасякнута любоўю да роднага краю, да культуры і традыцый свайго народа. Яго творы добра ведаюць у многіх краінах свету. На беларускую мову перакладалі паэзію ўкраінскага Кабзара Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў і іншыя пісьменнікі.

Да юбілею Тараса Шаўчэнкі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Вялікі Кабзар Украіны”. На экспазіцыі размешчаны матэрыялы ХІХ – ХХ стагоддзяў, сярод якіх прадстаўлены выданні твораў пісьменніка, пераклады яго паэзіі на іншыя мовы, а таксама працы даследчыкаў, якія прысвечаны жыццю і літаратурнай спадчыне
выдатнага дзеяча.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы