3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Штучнае асвятленне. Клара і Роза

Мероприятие уже прошло

11 сакавiка 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавога праекта «Штучнае асвятленне. Клара і Роза». Вернісаж будзе суправаджаць выступленне тэатра танца Skvo's Dance Company.

"Праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» - гэта зварот да аднаго з самых распаўсюджаных мастацкiх дыскурсаў апошнiх дзесяцiгоддзяў: менавiта да тэмы гендэрнай мiфалогii. Прымаючы да ўвагi ўсю вобразную i канцэптуальную рэлевантнасць гэтай тэмы, удзельнiкi праекта наводзяць фокус менавiта на тыя яе аспекты, якiя звязаны з уплывам мас-медыя. Паводле сваёй падвоенай назвы, праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» апялюе да двух аспектаў: першы - штучнае асвятленне - зварот да "медыя-святла", якое адлюстроўвае, выяўляе, а таксама стварае сімулякры і міфы; другi - гiстарычная фiгуры Клары Цэткiн i Розы Люксембург - фiгуры мiфалагiзаваныя, але спрэчныя, якiя, у адрозненнi ад сваiх сучаснiц (Эммы Голдмэн, Сiмоны дэ Бовуар) выклiкаюць сёння больш скепсiсу, чым захаплення. Зварот менавiта да гэтых асоб з’яўляецца адначасова i правакацыяй, i спробай далучыцца да "фактычнага матэрыялу" эпохi, якая (усведамляем мы гэта цi не) паўплывала на ўсiх нас. У рамках выстаўкі таксама экспануецца аўтарскi фота-праект мастака Мiкалая Батвiннiка "Rosenhaus", якi дэманструе яго ўласны погляд на жанчын-мастачак, удзельнiц выстаўкі”. Таццяна Кандраценка

ТАЦЦЯНА КАНДРАЦЕНКА 1980 г.н.
Адукацыя:
1998-2004 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, кафедра жывапiсу.
2008-2011 - аспiрантура БДАМ, спецыяльнасць “Тэорыя i гiсторыя мастацтваў”.
IЛОНА КАСАБУКА 1966 г.н.
Адукацыя:
1984 – Беларускi лiцэй мастацтваў iмя І.В.Ахрэмчыка. 
1984-1991 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. 
ЗОЯ ЛУЦЭВIЧ 1970 г.н.
Адукацыя:
1985-1989 - Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава.
1989-1992 - Беларуская акадэмія мастацтваў , манументальнае аддзяленне.
1992-1995 - Дзюсельдорфская акадэмія мастацтваў (Германія), аддзяленне жывапісу.
ТАЦЦЯНА РАДЗIВIЛКА 1968 г.н.
Адукацыя:
1983 - 1987 -- Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава.
1987 - 1993 -- Беларуская акадэмія мастацтваў, кафедра графікі.
КАЦЯРЫНА СУМАРАВА 1979 г.н.
Адукацыя:
1990-1998 Беларускi каледж мастацтваў iмя І.В.Ахрэмчыка.
1998-2004 Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў.
АЛЕНА ШЛЕГЕЛЬ 1965 г.н.
Адукацыя:
1980-1984 -- Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава.
1986-1991 -- Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, кафедра манументальна -дэкаратыўнага мастацтва.
МАРТА ШМАТАВА 1965 г.н.
Адукацыя:
1980-1984 - Мiнскае мастацкае вучылiшча iмя А.К. Глебава.
1985-1991 - Беларуская акадэмiя мастацтваў, кафедра графiкi.
МIКАЛАЙ БАТВIННIК 1971 г.н.
Адукацыя:
Студыя фотамастака Клавіхо-Тлепетнева (Масква). 

Выстаўка працягнецца па 29 сакавіка 1914 г. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.