3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дарога, выбраная лёсам

Мероприятие уже прошло

6 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Дарога, выбраная лёсам", якая арганізавана сумесна з навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Скарбніца”.

“Дарога, выбраная лёсам” – такая назва не выпадковая. Бо прадпрыемству “Скарбніца” лёсам было наканавана займацца вывучэннем, адраджэннем і прапагандай беларускіх народных традыцый у  галіне і матэрыяльнай культуры. І вось ужо 38 год яно ідзе сваёй унікальнай дарогай: штогод збірае ў экспедыцыях па розных рэгіёнах краіны этнаграфічныя матэрыялы, аналізуе інфармацыю і, дзякуючы наяўнасці вытворчай базы, выпускае вырабы, у традыцыях беларускіх народных рамёстваў. 

На выставе прадстаўленыя наступныя групы экспанатаў:
•рэканструкцыі народных строяў; 
•стылізаваныя касцюмы;
•традыцыйныя тэкстыльныя вырабы,  створаныя на ручных ткацкіх станках;
•саламяная пластыка;
•пано, выкананыя ў розных тэхніках;
•сувенірная і падарункавая прадукцыя. 

Адкрыццё выставы напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка сімвалічна, бо на ёй прадстаўлены вырабы, выкананыя жаночымі рукамі, а самі прадстаўленыя рамёства, з'яўляюцца спрадвечна жаночым праяўленнем народнай творчасці. Праца, звязаная з апрацоўкай ільна і воўныі, вырабам тканін і саміх строяў традыцыйна пачыналася ўвосень, працягвалася ўсю зіму і раннюю вясну. 

Гэта час творчасці, стварэння вобраза свайго жыцця на будучы год, час ткання свайго лёсу, бо ў народнай культуры працэс стварэння тканіны суадносіцца з актам сатварэння свету і сімвалізуе жыццёвы шлях і лёс чалавека.

На адкрыцці выставы адбудзецца паказ калекцыі адзення пры падтрымцы "Агецтва мадэляў "Студыя Тамара" і ў суправаджэнні фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў "Этна-суполка". 

Тэлефоны: vel. (8-029) 342-25-13;: (017) 334 05 61

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дарога, выбраная лёсам» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.