3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка станковай графікі Валерыя Славука і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага

Мероприятие уже прошло

19 лютага 2014 года а 18 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва  адбудзецца адкрыццё выстаўкі станковай графікі Валерыя Славука (вялікая зала) і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага (канферэнц-зала).

Валерый Славук – вядомы беларускі мастак, ілюстратар, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Таксама вядомы сярод айчынных і замежных мастакоў як “Беларускі Дзюрэр”. Працы Славука – сапраўдны “дапаможнік” для вывучэння беларускага фальклору. Сам жа аўтар валодае невычэрпнай і шматграннай фантазіяй, бо афармленне кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. 

З выдумкай і цудоўным гумарам, аддаючы павагу дробным дэталям, Мікалай Байрачны ператварае рэч у захапляльную дух цацку, якую варта разглядаць доўга і ўважліва, адкрываючы ў ёй самыя нечаканыя сакрэты. Высокі прафесіяналізм Мікалая праяўляецца і ў вывучэнні старадаўніх кніг з гравюрамі, каб зрабіць пэўныя адметансці і знайсці патрэбны фасон чаравічкаў з срэбнымі падкоўкамі і атласнымі банцікамі. У выніку гэтыя выключныя творы не проста існуюць у інтэр'еры, але і прымушаюць ўсе астатнія прадметы падпарадкоўвацца сабе.

Для больш дарослага пакалення творчасць Валерыя Славука і Мікалая Байрачнага адзначаецца высокай якасцю прац і непамернай разнастайнасцю сюжэтаў, для маладога пакалення – велічэзнай пашанай і павагай да сваіх настаўнікаў і прыкладам неабсяжнага майстэрства. Кожны твор Валерыя Славука і Мікалая Байрачнага – нібы казачнае падарожжа, у якое можа купіць квіток не толькі дзіцяці, але і дарослы, які не губляе здольнасці фантазіраваць і верыць у цуды. 

Валерый Славук
Нар.7 красавіка 1947, г.п.Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Вучыўся ў Паўла Любамудрава і вядомага беларускага графіка Васіля Шаранговіча. Пачынаючы з 1977 года удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак. З 1981 год – Член Беларускага саюза мастакоў. З 1997 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў на кафедры графікі. Прафесар. Таксама шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак “Удовін сын”, “Піліпка-сынок”, “Алёнка”, да кніг “Айвенга” В.Скота, “Чорны млын” Ю.Брэзана, “Шляхціц Завальня” Я. Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” У.Караткевіча, да кнігі казак “Цудоўны свет” і мноства іншых.
Прэміі і ўзнагароды. Лаўрэат прэміі "Лепшы ілюстратар года" (2008); Лаўрэат прэміі "Залаты фаліянт" у намінацыі "Лепшы майстар" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2008"; уладальнік дыплома Рэспубліканскага конкурсу "Мастак і кніга" у намінацыі "Лепшы мастак" (2009); Член мастацкай рады Міністэрства інфармацыі.(2009); уладальнік дыплома 1 ступені Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" (Масква, 2009).Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны (2010) і медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве" грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". 
Лаурэат Дзяржаўнай прэміі РБ; Дыплом Усерасійскага конкурсу дзіцячай кнігі ”Традыцыі і пошук” (2013).

Мікалай Байрачны
1950 - нарадзіўся ў г. Баку, Азербайджан. 1976 г. - скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980. Напрамкі работы: кераміка, станковая скульптура, афармленне кніг, анімацыя і інш. З 1987 займаецца стварэннем аўтарскай зброі і аўтарскіх лялек разам з жонкай Аленай Байрачнай, з 2000 - кабінетнай скульптурай. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), музеі Акадэміі мастацтваў Расіі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і краін далёкага замежжа. Аўтар бронзавых скрыпача і віяланчэліста ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. У суаўтарстве з Уладзімірам Цэслерам стварыў помнік “Муму” у французскім горадзе Анфлёр. Жыве і працуе ў Мінску.

Сардэчна запрашаем на мерапрыемства прысвечаныя выстаўке: 21.02.14 – творчая сустрэча з аўтарамі а 18 гадзіне. 

Куратар выстаўкі: Загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ Каміла Янушкевіч 

Выстаўка працягнецца па 7 сакавіка 2014 года. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка станковай графікі Валерыя Славука і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.