3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя

Мероприятие уже прошло

11 лютага 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з'езда РСДРП” пачне працу выстава “Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя”, падрыхтаваная сумесна з музычна-гістарычным праектам “Doux Souvenir”.

ХІХ стагоддзе на тэрыторыі Беларусі адзначылася рознымі падзеямі ў грамадскім, палітычным жыцці (вайна з войскам Напалеона, паўстанні 1830 - 1831 і 1863 гадоў і г.д.). Але нягледзячы на войны і паўстанні, грамадска-сацыяльныя перамены, культурнае жыццё на старых літоўскіх землях не замерла, а наадварот развівалася пад уплывам заходняй і рускай культур.

Безумоўна, культура Беларусі адлюстроўвала сацыяльную структуру грамадства. Складовымі часткамі яе былі магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура.

ХІХ стагоддзе - гэта час баляў, вытанчаных манер і рамантыкі. У пачатку стагоддзя заканадаўцам моды на нашых зямлях, які шмат у чым паўплываў і на развіццё культуры больш позняга перыяду, быў ампір.

Ампір (ад фр. еmpire style – “імперскі стыль”) - стыль позняга (высокага) класіцызму ў архітэктуры і прыкладным мастацтве. Паўстаў у Францыі ў перыяд праўлення імператара Напалеона I; развіваўся на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя.

Ампір знайшоў сваё адлюстраванне не толькі ў архітэктуры, але і ў вопратцы, у першую чаргу шляхты і дваран. Заходняя культура прынесла з сабой не толькі некаторыя элементы адзення, інтэр’ера, а нават і правілы паводзін.

Пра гэты час пісалі Адам Міцкевіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Але найбольш поўна разглядаемы перыяд быў адлюстраваны ў несмяротных творах Міцкевіча «Дзяды» і, безумоўна, - «Пан Тадэвуш».

Запрашаем Вас на выставу "Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя", дзе можна ўбачыць вялікую калекцыю бальных касцюмаў эпохі ампір, ваенныя мундзіры і грамадзянскую вопратку, а таксама прадметы побыту часоў “Пана Тадэвуша”.

Акрамя таго, на выставе будзе экспанавацца фотапраект Ганны Юхнавец “Традыцыя ў сучаснасці”. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
16 февраля 2014 в 15:49

Очень интересная выставка, красиво оформлена, многообразие экспонатов и в то же время выдержана в одном стиле. Есть на что посмотреть! Сходили с детьми и не пожалели!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.