3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларусь у Першай сусветнай вайне

Мероприятие уже прошло

Время работы пн. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Военная тематика
Стоимость входа

взрослые - 30 000 руб.
студенты - 25 000 руб.
школьники - 10 000 руб.

10 кастрычніка ў 16.00 у Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне», прысвечаная трагічнай гісторыі краіны ў пачатку ХХ стагоддзя.

Драматычная гісторыя Беларусі непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы. Вайна 1914 – 1918 гг. – гэта гуманітарная катастрофа пачатку ХХ ст., якая закранула ўвесь свет. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін усіх кантынентаў з насельніцтвам больш за 1, 5 млрд. чалавек. 

Выстава арганізаваная Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Экспазіцыя знаёміць з жыццём даваеннай Беларусі, ваеннымі дзеяннямі, якія праходзілі на тэрыторыі краіны, бежанствам, франтавым побытам, завяршальным этапам вайны. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны ўшанаванню нашымі сучаснікамі памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Прадстаўленыя прадметы салдацкага побыту, узоры зброі і абмундзіравання, адзенне і прадметы медыцынскага прызначэння, фотаздымкі і дакументы, экспанаты, знойдзеныя археолагамі на месцах баявых дзеянняў.

Выставачны праект “Беларусь у Першай сусветнай вайне” разлічаны не некалькі год: запланавана прадэманстраваць яго ў буйнейшых гарадах краіны. Арганізавана выстава Нацыянальным гістарычным музем Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі, гісторыка-інфармацыйнага цэнтра “Белтэлекам”, спецыялізаванай пошукавай роты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Белінфільм, а таксама прыватных калекцыянераў.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларусь у Першай сусветнай вайне» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.