3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Крыніца святла

Мероприятие уже прошло

4 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі жывапісу «КРЫНІЦА СВЯТЛА».

У рамках выстаўкі будуць экспанавацца работы Рыгора Іванова, Зоі Літвінавай, Мікалая Бушчыка, Васіля Касцючэнкі, Матвея Басава, Рыгора Несцерава, Віктара Васюкевіча і Леаніда Грышука. У мастацкім жыцці сталіцы праекты “святлістаў” сталі традыцыйнай з`явай. У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены такія вядомыя каларысты, як З.Літвінава и М.Бушчык, і аўтары, цалкам арыентаваныя на эзатэрыку. Рыгор Іваноў і Рыгор Несцераў вядомыя таксама як аўтары эсэ, прысвечаных жывапісу і ролі мастацтва ў грамадстве.

Наогул, нараджэнне «святлізма» бачыцца мастакам як лінія, якая бярэ свой пачатак у галандца Рэмбрандта Харменса ван Рэйна (1606-1669) і найбольш поўна развілася ў Паўла Філонава (1883-1941) і Мікалоюса Чурлёніса (1875-1911). «Гледзячы на некаторыя карціны, кажуць: "… фарбы на іх проста гараць. Нехта скажа: "…яны пульсуюць", нехта: " … свецяцца", а нехта проста займаецца светапісам. Але ўсё гэта пра аднаго. Аб карціне, якая выпраменьвае святло. Яна набывае новыя якасці і значэнні і становіцца крыніцай святла! Як сонца пасылае ўсім святло, гэтак і карціна напаўняе гледача святлом. Крыніца -- гэта сімвал чыстай, першароднай прыроды, з якога кожны хоча напіцца. Карціны, якія свецяцца, напаўняюць гледача энэргіяй. Святло, якое пранікае ў яго свядомасць -- гэта шлях у глыбіню сябе, шлях да свайго вышэйшага Я. Белае святло -- гэта аб`яднанне колераў: чырвоны, сіні, жоўты… Гэтак і мастакам, блізкім па духу и творчасці, важна аб`яднацца і, хай хоць бы на выстаўцы, стварыць крыніцу святла, якая переліваецца рознымі колерамі вясёлкі, з якой можа напіцца кожны». 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Крыніца святла» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.