3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Баба Ніна. Твар сталасці

Мероприятие уже прошло

Капусцічы – глухая беларуская вёска, дзе з двадцаці хатаў засталіся толькі тры, у адной з якіх і жыве мая баба Ніна. Жыве яна там зусiм адна, і схадзіць-та няма да каго, да і сіл хадзіць ўжо амаль не засталося…Толькі час ад часу, калі я да яе прыязджаю, мы разам едзем то да яшчэ жывых яе сябровак, то да сваякоў, якіх баба Ніна вельмі любіць, то на могілкі да тых, ад каго засталіся толькі помнікі ды ўспаміны… 

У яе ёсць два сына, ёсць унукі і ўнучкі. І жывуць яны быццам нядрэнна, і магла б яна да іх пераехаць, але ня можа баба Ніна пакінуць родную хату, ня можа пакінуць тое, што было ёй такім дарагім і такім любімым.

Любіць баба Ніна расказваць пра свае жыцце, распавядаць пра тыя часы, калі быў яшчэ жывы яе муж, калі дзеці былі малыя. Любіць гаварыць пра ўнукаў, разглядаць і паказваць іх фотакартачкі. А як спявае бабуля Нінка! Вельмі шмат песен ведае яна! Здаецца, спявала б і спявала! І такі гучны, такі пекны голас мае!..Часам думаю, а што чакае мяне ў старасці? Ці дажыву? Адна ці з кімсьці буду праводзіць рэшткі адведзенага часу? Буду ганарыцца сабой за зробленыя за жыццё добрыя ўчынкі ці буду шкадаваць за марна страчаны час і папракаць сябе за гультайства і бескарыснасць для грамадства? Як я буду адчуваць сябе ў старым целе, бо, кажуць, душа не старэе, толькі цела? І як жа будзе ўжывацца маладая, поўная сіл душа з састарэлым хворым целам?..

Аўтар: Яна Роўда 
Час правядзення: з 1 да 26 лютага 2014 года
Уваход вольны 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Баба Ніна. Твар сталасці» в Минске, место проведения выставки  - «Центральный».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.