3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Я. Чамадураў. Творчая рыса – шматграннасць

Мероприятие уже прошло

“Я. Чамадураў. Творчая рыса – шматграннасць” да 100 – гадовага юбілею народнага мастака Беларусі Чамадурава Яўгена Рыгоравіча

Чамадураў Яўген Рыгоравіч – тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана (1945), Літвы, Расіі (1953). Народны мастак Беларусі (1963). 

Нарадзіўся 28 студзеня 1914 года ў горадзе Шуміха Курганскай вобласці (Расія). Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў (1938). Працаваў у тэатрах Масквы, Душанбэ, Чалябінска, Кіева і іншых. У 1959 – 1976 галоўны мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У розныя часы Яўген Чамадураў аформіў спектаклі: “Пікавая дама” П. Чайкоўскага (1960, 1972), “Аіда” Дж. Вэрдзі (1953), “Калючая ружа” (1960), “Зорка Венера” (1970) Ю. Семянякі, “Заручаны ў манастыры” С. Прокоф’ева (1962), “Арэстэя” С. Танеева (1963), “Яснае світанне” А. Туранкова (1964), “Князь Ігар” А. Барадзіна, “Алеся” Я. Цікоцкага (1967), “Брэсцкая крэпасць” К. Малчанава (1967), “Мара” (1961), “Альпійская балада” (1967), “Выбранніца” (1969) Я. Глебава, “Святло і цені” Г. Вагнера.

Майстар высокага ўзроўню сцэнаграфічнага мастацтва. У творчасці прытрымліваўся прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы і акцёрскага выканання. Вобразнае вырашэнне дэкарацыйнага афармлення стваралася ў адпаведнасці са стылем эпохі і кампазітарскага ўвасаблення аўтарскай ідэі.

На выстаўке прадстаўлены ўнікальныя эскізы мастака, праграмы, афішы, яркія і прыгожыя касцюмы з фондаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон для даведак 220-26-67 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Я. Чамадураў. Творчая рыса – шматграннасць» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.