3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Арт—вучпрацэс

Мероприятие уже прошло

Выстаўка мастака-кераміста Валерыя Калтыгіна і яго вучняў “АРТ-ВУЧПРАЦЭС”

24 студзеня 2014 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выстаўкі керамікі “Арт-вучпрацэс”.

Асноўнай мэтай выстаўкі з’явілася жаданне пазнаёміць зацікаўленую грамадскасць, навучэнцаў вучэбных устаноў, мастакоў-выкладчыкаў, кіраўнікоў студый выяўленчага мастацтва з асаблівасцю творчай дзейнасці ў кераміцы вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя У.А. Дамарада горада Бабруйска і іх настаўніка – мастака-кераміста Валерыя Калтыгіна. Вучэбны працэс ў мастацкай школе – гэта сатворчасць у адносінах вучня з настаўнікам у працы над чарговым вырабам. Яны разам, праз індывідуальнасць вучня, ствараюць хоць маленькі, але эксклюзіўны керамічны твор. І гэта заўсёды творчы эксперымент.

Экспазіцыя выстаўкі прадугледжвае кампазіцыйнае і прасторавае размяшчэнне твораў вучняў школы мастацтваў, выкананых на занятках па кераміцы ў адпаведнасці з канкрэтнымі тэмамі і заданнямі. Побач з работамі пачынаючых мастакоў прадстаўлены творы іх таленавітага настаўніка – вядомага мастака-кераміста Валерыя Калтыгіна. У аснове творчасці Валерыя Калтыгіна – імправізацыя, якая грунтуецца на экспрэсіі, гратэску, трансфармацыі, дэфармацыі формаў і дэкарыраванні паверхні фактурамі, ляпнымі часткамі і дэталямі. Вядома, што асоба мастака, яго пазіцыя ў мастацтве, прафесійны ўзровень моцна ўздзейнічаюць на выкладчыцкі працэс. Можна сцвярджаць, што мастак, выкладаючы вучням азы ведаў працы з матэрыялам, праводзіць аўтарскую, асобную творчую лінію. Такім чынам, настаўнік працягвае сваю асабістую творчасць у методыцы выкладання пачаткоўцам, даводзіць сваё разуменне практычнай і тэарэтычнай прафесійнай дзейнасці ў мастацтве. Назапашаны вопыт мастака і выкладчыка дазволіў Валерыю Калтыгіну ў свой час распрацаваць уласную методыку і прыёмы працы па навучанню кераміцы вучняў рознага ўзросту і развіцця. 

Валерый Калтыгін – старшыня Бабруйскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, арганізатар і кіраўнік штогадовага Міжнароднага пленэра па кераміцы “Арт-Жыжаль”, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак.

Выстаўка будзе працаваць з 24 студзеня па 8 лютага 2014 года. 
кант. тэл.: 327-26-12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. 

Уваход вольны. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Арт—вучпрацэс» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.