Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Рух святла

Мероприятие уже прошло

21 студзеня 2014 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Агніі Германэ (Латвія) і Леаніда Мядзведскага (Беларусь) «РУХ СВЯТЛА/ GAISMAS KUSTĪBA».

СВЯТЛО – сапраўды фенаменальная прыродная з’ява, якая пранізвае ўвесь наш зямны свет і космас, выклікала адмысловую цікавасць у мастакоў розных эпох. Пачынаючы з першабытных формаў выяўленчага мастацтва і завяршаючы актуальнымі, самымі інавацыйнымі, святло адлюстроўвалася вельмі шматгранна, пасродкам самых розных відаў знакавых сістэм. А значэнне святла ў сістэме жывапісных сродкаў выразнасці было заўсёды параўнальна, мабыць, з яго роляй у цэлым у жыцці чалавека. І ўсё таму, што для мастака святло заўсёды было не проста фізічнай з’явай, якая выяўляе фактуру, пластыку, колер прадметаў, дазваляе бачыць усё вакол нас. Святло ўвасабляе ў сабе найглыбокі сімвал чалавечага жыцця. Не выпадкова святло абагаўляецца чалавекам, сімвалізуючы для нас жыццё і смерць, дабро і зло, і прысутнічае ў гэтых якасцях ва ўсіх міфалогіях і рэлігіях свету. Менавіта таму творчае асэнсаванне траекторый святла для мастака і ў наш час нярэдка становіцца рэальным шляхам мастацкага спазнання зямных сутнасцяў і філасофіі светаўладкавання.

РУХ СВЯТЛА з’яўляецца цэнтральнай ідэяй дадзенай выстаўкі асноўнай дамінантай прадстаўленых на ёй жывапісных і графічных прац Агніі Германэ (Латвія) і Леаніда Мядзведскага (Беларусь). Святло ў шматлікіх трансфармацыях прадвызначае змястоўныя сутнасці і самі «формы жыцця» большасці твораў гэтых мастакоў. Але святло ў іх работах неаддзельнае ад колеру і рытму, а рух святла ў прасторы карціны ці графічнага аркуша адначасова выяўляе не толькі характар, атмасферу гэтай візуалізаванай прасторы, але і ўказвае на яго вызначаную сувязь з часам.

Выстаўка будзе працаваць па 2 лютага 2014 года.

Аддзел выставак:  288-24-68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы