3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Рэквіем па Новым Годзе. Інсталяцыя

Мероприятие уже прошло

У кастрычніку 2012 года ў бельгійскім горадзе Гент адбылася першая персанальная выстава Юры Шуста пад назвай Repetition /«Паўтор». Выстава прайшла ў прасторы (якая цяпер ужо не выкарыстоўваецца) аднаго з самых старых гатэляў Еўропы - St. Joris , гісторыя якога пачалася ў XIV стагоддзі. Супадзенне (імя Joris з’яўляецца галандскім сінонімам імя Юрый), падкрэслівае самарэфліксійную пазіцыю мастака, які разглядае сябе ў межах інсталяцыі ў якасці пратаганіста.

Repetition, па сутнасці, першы інсталяцыйны праект, зроблены ў прасторы былога гатэлю. Выкарыстоўваючы гэтыя абставіны, мастак стварыў інсталяцыю, якая злучае прыватны досвед і палітычнае калектыўнае вымярэнне Беларусі ў інтер’еры гатычнага будынка. Не гледзячы на адрознасць гэтых наратываў, інсталяцыя цалкам гарманічна ўпісалася ў яго кантэкст.

У прасторы галерэі сучаснага мастацтва «Ў», як даніну адыйшоўшаму году і вітанне новаму, мастак прадставіць інтэрпрэтацыю паказанага ў Генце праекта, працу пад назвай: "Рэквіем па Новым Годзе”.

Свята Новага Года – месца склейкі экзістэнцыяльнай пятлі, існуючае на сутыку былога і будучага і азначанае стрэлам феерверка, які спараджае новае жыццё калектыўнага цела. Новы Год з’яўляецца найбольш значным рытуалам, сумесным перажываннем у сучаснай праваслаўна-атэістычнай Беларусі. Свята, якое прыйшло з паганскага мінулага, трансфармавалася хрысціянствам і мадэрнізавалася савецкай сістэмай. Свята, якое сумяшчае ў сабе грамадскае і персанальнае, здымае нарастаючае напружанне ў соцыўме і праграмуе яго будучыню. Падзея, што адсылае да трансцэндэнтнага і набывае ўнікальнае значэнне ў існуючых беларускіх умовах як трыўмф парадку і дысцыпліны.

Елка, як асноўны атрыбут свята, мае падвойнае значэнне. Рытуальны сімвал, які суправаджае пачатак і канец, жыццё і смерць, у паганскай традыцыі елка з’яўляецца інтэрпрэтацыяй сусветнага дрэва, сумяшчае паўсядзённы і іншы свет. Менавіта таму, у якасці базіснага элементу экспазіцыі прадстаўлены рытуальны ёрш, матэрыял, што сімулюе дрэва елкі. Гэты матэрыял, які выкарыстоўваецца для вырабу як навагодніх, так і пахавальных атрыбутаў, змешчаны ў кантэкст, вызвалены ад адназначных канатацый. З яршом звязаны шматлікія рытуальныя практыкі сучаснай Беларусі, якія заклікаюць да цуду ў рамках перадвызначанасці.

Уваход вольны.

Тэл. +37517286316 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Рэквіем па Новым Годзе. Інсталяцыя» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.