3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставка оригинального Радзивилловского гарнитура

Мероприятие уже прошло

Дадзены спальны гарнітур складаецца з 15 прадметаў мэблі. Доўгі час каплект знаходзіўся на Вілле дэ Дзюн у Каннах, якая належыла князю Канстанціну Радзівілу. Мэбля, выкананая ў стылі «праванс» у апошняй чвэрці XIX стагоддзя, дэкарыравана адмысловымі разьбой і роспісам. Асобныя рэчы вянчае фамільны герб Радзівілаў. Вялікія памеры гарнітура тлумачацца тым, што ён быў разлічаны на выкарыстанне ў двух пакоях. Хутчэй за ўсё, мэблю можна падзяліць на два экспазіцыйных комплекса – гэта спальня і малая сталовая зала.

Князь Канстанцін Радзівіл - прадстаўнік галіны рода на Шыдлоўцы і Паланэчцы, з’яўляецца нашчадкам першага Нясвіжскага ардыната Мікалая Крыштофа Радзівіла «Cіроткі» ў сёмым калене. Ажаніўся з Луізай Бланк, дачкой Франсуа Бланка – заснавальніка казіно ў Манака і, пазней, знакамітага Монтэ-Карла. Як сведчаць сучасікі, не гледзячы на сваю папулярнасць сярод парыжскага грамадства, Канстанцін Радзівіл не губляў сувязяў з Радзімай. Так, у 1914 годзе князь сустракаўся ў Парыжы з Антоніем Альбрэхтам Радзівілам і яго жонкаў Марыяй дэ Кастэлян. У гэтым жа годзе ён наведваў родных у Нясвіжы і Паланечцы.

Тэрмін экспаніравання – з 12 снежня 2013 па люты 2014 (канчатковая дата ўдаклядняецца)

Месца – Выставачная зала Палацавага ансамбля ў г. Нясвіжы

Уваход вольны.

Кантактная асоба: Анастасия Паддубская спец. па сувязях з грамадскасцю ДУ «НГКМЗ «Нясвиж» (+375 25 992 33 46)

 Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставка оригинального Радзивилловского гарнитура» в Минске, место проведения выставки  - «Несвижский замок».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.