3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скарбы Украіны

Мероприятие уже прошло

19 снежня 2013 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Скарбы Украіны”. Упершыню ў Беларусі экспануюцца ўнікальныя творы мастацтва са срэбра з каштоўнымі камянямі, фарфору і фаянсу. 

Гэта сумесны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага музея гісторыі Украіны (г.Кіеў). Экспануюцца помнікі са збору Нацыянальнага музея гісторыі Украіны і яго філіяла – Музея гістарычных каштоўнасцей Украіны. Праект ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International у Рэспубліцы Беларусь.

На выставе прадстаўлены творы ўкраінскіх ювеліраў XVI-XX стст., выкананыя ў розных агульнаеўрапейскіх стылях: барока, класіцызм з прыўнесенымі рысамі ўкраінскіх нацыянальных традыцый. Сярод іх вылучаецца панагія першай паловы XVIII ст., упрыгожаны эмалевымі медальёнамі пацір знакамітага кіеўскага майстра Івана Равіча (30-40-я гг. XVIII ст.), дэкараваныя вытанчанымі узорамі шаты абраза “Адзігітрыя” (20–30-я гг. XVIII ст.), а таксама блаславенныя крыжы з цудоўнай драўлянай разьбою ў срэбных, па-майстэрску выкананых шатах. Вырабы XIX ст. прадстаўлены кубкам 1852 г. і падшкляннікам з серыі “Дракон” знакамітай кіеўскай фірмы Іосіфа Маршака (канец XIX ст.), якога па праву называлі “украінскім Фабержэ”.

Вялікую цікавасць ўяўляе калекцыя яўрэйскага цырыманіяльнага срэбра XVIII - пачатку XX ст., а таксама вырабы крымска-татарскіх, армянскіх, грузінскіх, сярэднеазіяцкіх майстроў. 

Даволі значная калекцыя рэчаў XVII - XX стст., вырабленых у ювелірных цэнтрах Расійскай імперыі. Найбольш ранняй і ўнікальнай з’яўляецца ноўгародская двухбаковая панагія XVI ст. з разьбой на маржовай косці, яе срэбная аправа дэкаравана раслінным узорам, выкананым у папулярнай сярод рускіх майстроў тэхніцы эмалі па скані. Знакамітыя рускія жывапісныя эмалі з евангельскімі сюжэтамі прадстаўлены дробніцамі маскоўскіх і растоўскіх майстроў XVIII - XIX стст. 

На выставе таксама экспануюцца творы заходнееўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XV-пачатку XX ст. сярод іх – кубкі нямецкіх майстроў у выглядзе птушак і жывёл. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з аўтарскай скульптурай, посудам Мейсенскай фарфоравай фабрыкі другой паловы XIX ст., прадукцыяй вядучых фарфоравых заводаў Вены, Берліна.

Шырока прадстаўлена прадукцыя Імператарскай Кіева-Межыгорскай фарфоровай фабрыкі, а таксама знакамітых фабрык Міклашэўскага, Гарднэра і інш. Гэта настольныя ўпрыгажэнні, сталовыя сервізы, вазы, скульптуры. Асабліва яскрава прадстаўлены фарфор заходнееўрапейскай вытворчасці канца XVIII - другой паловы XIX ст., у тым ліку скульптура “Тры грацыі”, выкананая па мадэлі вядомага італьянскага скульптара Антоніа Кановы. Уражвае камінны гарнітур сярэдзіны XIX ст., які складаецца з пары падсвечнікаў і гадзінніка.

Цяжка пералічыць усе рарытэты, якія склалі ўнікальную экспазіцыю. Аматары рэдкага і прыгожага атрымаюць сапраўднае задавальненне пры наведванні выставы.

тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скарбы Украіны» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.