3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Імя працягвае жыць...

Мероприятие уже прошло

Выстаўка, прысвечаная памяці Міхася Раманюка.

14 студзеня а 17 гадзіне ў галерэі «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава, 14) адбудуцца вечар памяці славутага беларускага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка (1944–1997) і адкрыццё прысвечанай яму выстаўкі твораў сучасных беларускіх мастакоў (жывапіс, графіка, фатаграфія, дэкаратыўна-пракладное мастацтва). 

Міхась Раманюк — адна з найбуйнейшых асоб беларускай культуры другой паловы ХХ стагоддзя. вядомы беларускі мастацтвазнаўца і этнограф. Вынікам яго руплівых шматгадовых экспедыцый па беларускіх вёсках стаў вялізарны архіў этнаграфічных матэрыялаў, шматлікія артыкулы, манаграфія «Беларускае народнае адзенне» (1981). Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» (1983) і быў яго галоўным рэдактарам. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў узначальваў кафедру гісторыі і тэорыі мастацтваў. Міхась Раманюк — надзвычай шматгранная асоба, ён глыбока аналізаваў праблемы сучаснага мастацтва Беларусі, натхняўся прыродай роднай краіны, цікавіўся фатаграфіяй (і сам меў талент цудоўнага фатографа), як мастацтвазнаўца прытрымліваўся актыўнай грамадскай пазіцыі. 

Галоўная мэта выстаўкі – паказаць, што запалены М.Раманюком агонь любові да культурнай спадчыны народу прадаўжае гарэць і сёння. Ідэі мастацтвазнаўцы трансфармаваліся ў часе, але не зніклі. Выставачная пляцоўка аб'яднала беларускіх мастакоў розных пакаленняў: і ўжо сталых, вядомых творцаў — тых, хто асабіста быў знаёмы з М.Раманюком – і студэнтаў Акадэміі, якія ўжо ад сваіх настаўнікаў перанялі захапленне народнай спадчынай, тэмай харастава роднай прыроды і душы народа. 

Адмысловы куток экспазіцыі прысвечаны збіральніцкай працы М.Раманюка: гэта рэчы прывезеныя ім з экспедыцый па вёсках Беларусі – ўзоры народнага мастацтва, элементы святочных жаночых строяў. Важным эмацыйным і сімвалічным акцэнтам выстаўкі з'яўляецца інсталяцыя з асабістых рэчаў даследчыка. Плён працы даследчыка па вывучэнню народных беларускіх строяў мы можам убачыць у працах-рэканструкцыях нацыянальнага касцюма, зробленых ужо студэнтамі Акадэміі ў ХХІ ст.

Творы з выстаўкі магчыма разглядаць як своеасаблівую падзяку жыццёваму подзвігу Міхася Раманюка — даследчыка, педагога, творцы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Імя працягвае жыць...» в Минске, место проведения выставки  - «Академия».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.