3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Цуд у Віфлеемскую ноч

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00

У аўторак, 17 снежня, у малой выставачнай зале Музея гісторыі рэлігіі адкрылася выстаўка «Цуд у Віфлеемскую ноч (з гісторыі батлейкі і шопкі ў Беларусі)».

Батлейка – народны лялечны тэатр у Беларусі (ХVІ – пач. ХХ ст.). Назва паходзіць ад слова Віфлеем – горада, у якім нарадзіўся Хрыстос. Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра – вяртэп, батляемка, остлейка або жлоб.

Гісторыя ўзнікнення тэатра звязана з каляднымі святамі. Першапачаткова ўсе яго сюжэты былі прысвечаны біблейскім тэмам, а героямі былі Дзева Марыя, Немаўля Ісус, Святыя. Пазней з'явіліся інтэрмедыі – камедыйна-бытавыя эпізоды, якія чаргуюцца з кананічнымі сцэнамі.

Тэатры батлеечнага тыпу з'явіліся ў Еўропе ў ХV ст. Для беларускай батлейкі характэрны тыя ж асаблівасці, што і для еўрапейскіх батлеечных тэатраў сярэднявечча.
Рэпертуар батлеек можна падзяліць на 2 жанра: "высокі" – творы рэлігійнай тэматыкі – і "нізкі" – сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У сувязі з гэтымі асаблівасцямі корпусы батлеек таксама будаваліся па некалькіх розных тыпах. Кожнае месца батлеечнай скрыні мела свой адмысловы сімвалізм. Напрыклад, у левым баку верхняга яруса звычайна знаходзіўся "рай", у правым баку ніжняга яруса – "пекла".

Паводле каталіцкай традыцыі напярэдадні калядных святаў у касцёлах у гонар Нараджэння Хрыстова ўсталёўваюць макет стаенкі з фігуркамі Святой сям'і, пастухоў і трох каралёў, якія прыйшлі пакланіцца Ісусу. Такая сцэнка завецца шопкай.

Традыцыйная стаенка (шопка) бярэ свой пачатак з 1223 г., калі св.Францішак збудаваў у Грэчыо (Італія) першую стаенку, дзе змясціў алтар, у якім адлюстраваў вобразы Дзіцяткі Ісуса і ўсіх асоб, што былі згодна з евангельскімі апісаннямі сведкамі нараджэння Ісуса Хрыста. Св. Францішак хацеў такім чынам ажывіць урачыстасць Божага Нараджэння. Гэты звычай вельмі хутка распаўсюдзіўся і захаваўся да сённяшняга дня.

Выстаўка працуе да канца студзеня 2014 г.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Цуд у Віфлеемскую ноч» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.