3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Унікальны экзэмпляр факсіміле Бібліі Гутэнберга

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

Выстава прымеркавана да 560-годзя выдання знакамітай 42-радковай Бібліі, якое адзначаецца сусветным грамадствам у гэтым годзе. Акцыя адбудзецца напярэдадні 500-годдзя выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны, якое шырока будзе адзначацца ў 2017 г.

42-радковая Біблія з’яўляецца адным з першых і самым вядомым выданнем І. Гутэнберга, якое ўбачыла свет у Майнцы ў 1442–1455 гг. Фаліянт надрукаваны на латыні, выдатным гатычным шрыфтам, мае шыкоўнае афармленне і пераплецены ў 2 тамы. 

Факсіміле выканана па арыгінале, які захоўваецца ў Епархіальным музеі ў г. Пельплін (Польшча). У 2002–2003 гг. у Польшчы да 550-годдзя выдання адной з першых Біблій “рухомымі” літарамі і 25-годдзя Яна Паўла ІІ у якасці Папы Рымскага было выдадзена выдатнае факсіміле абмежаваным тыражом – 198 копій Бібліі Гутэнберга. Менавіта Папа Рымскі Ян Павел ІІ атрымаў экзэмпляр выдання за нумарам 1, які сёння захоўваецца ў Ватыкане.

Праца над падрыхтоўкай факсімільнага выдання працягвалася два гады. У праекце прымалі ўдзел навуковыя ўстановы Польшчы, Германіі і Японіі. Факсіміле адрозніваецца вельмі высокай якасцю ўзнаўлення арыгінала з выкарыстаннеем самых сучасных тэхналогій. Дакладна выканана папера з вадзянымі знакамі. Ініцыялы і рукапісныя элементы афармлення кнігі ўзноўлены ўручную з захаваннем тэхналогіі таго часу. Выключна паўторана аправа работы Генры Костэра Любэка сярэдзіны ХV ст. Нават недакладнасці, дапушчаныя пры друкаванні арыгінала, і пашкоджанні – пры выкарыстанні перададзены ў факсіміле. Акрамя таго, камплект прыгожа ўпакованы ў скураны чамадан, які з’яўляецца дакладнай копіяй дарожнай скрынкі, зробленай у 1939 г. для арыгінала. Яго выкарысталі, каб зберагчы Біблію ў часы Другой сусветнай вайны. 

Асобнік факсіміле, прадастаўлены выдаўцом і бібліяфілам Тадэвушам Радзіўшам з Літвы, з’яўляецца копіяй адзінага польскага экзэмпляра ўнікальнага першадрука, які перажыў стагоддзі еўрапейскіх войнаў і разбурэнняў і добра захаваўся да нашага часу.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 293 27 81 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Унікальны экзэмпляр факсіміле Бібліі Гутэнберга» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.