3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лiнiя i форма

Мероприятие уже прошло

13 снежня 2013 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі і скульптуры “ЛІНІЯ І ФОРМА” Уладзіміра і Тамары Васюкоў.

Мастацкая выстаўка двух паплечнікаў, вядомых беларускіх мастакоў – Уладзіміра і Тамары Васюкоў прысвечана 40-гадоваму юбілею творчай дзейнасці. Мастакі працуюць у розных жанрах – графіцы і кераміцы, але пры гэтым яны знаходзяцца ў адзінай творчай прасторы.

Адметнае бачанне свету напаўняе іх творчасць паэтычнымі формамі і мастацкімі вобразамі. Радзіма і прырода ўвасабляюцца ў аркушах, формах, знаках і пластыцы. Сваімі творамі мастакі ствараюць асяроддзе патаемных пачуццяў і прыгажосць ў вечнасці.

Суладдзе ўзаемаадносін узбагаціла мастацкі сусвет абодвух творцаў. Працавітасць і самаадданасць дазволілі дасягнуць вышэйшага ідэалу ў адпаведнасці формы і зместу.

ВАСЮК Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў пасёлку Леніна Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года. Працуе ў галіне плаката і станковай графікі (аловак). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1978 – 1986), з 1987 – дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў. Серыя аформленых ім кніг “Нашы духоўныя каштоўнасці” была адзначана ў 1998 годзе прэміей “За духоўнае адраджэнне”.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Беларускага саюза мастакоў. Узнагароджаны дыпломамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў Мінску.

ВАСЮК Тамара Іванаўна нарадзілася ў 1952 годзе ў в. Хутаранка Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, керамікі.З 1992 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных пленэраў па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Аб прызнанні дасягненняў Тамары Васюк у творчай і педагагічнай дзейнасці сведчыць узнагароджанне яе спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” ў 2005 годзе.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондах выставачнага аб’яднання “Цэнтральны дом мастака” ў Маскве.Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў Мінску.

Выстаўка працуе да 12 студзеня 2014 года.
Т. +375 17 321 24 30 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лiнiя i форма» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.