3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На шчасце

Мероприятие уже прошло

Выстаўка арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускага народнага банка. Аснову экспазіцыі складае калекцыя маляваных дываноў з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” і дываны з прыватных калекцый. Галоўнай асаблівасцю выстаўкі стане прэзентацыя двух “маляванак”, прафесіянальная рэстаўрацыя якіх была праведзена на сродкі Беларускага народнага банка.

На выставе прадстаўлена калекцыя маляваных дываноў Алены Кіш (1889/1896(?) – 1949) з фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” і дываны з прыватных збораў. Экспануюцца таксама арыгінальныя скульптурныя работы Уладзіміра Ламейкі, створаныя пад уражаннем ад творчасці Алены Кіш.

Алена Кіш - майстар народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар серыі маляваных дываноў, створаных у 1930-я - 1940-я гг.. У "Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва", дзе сабрана 800 імён мастакоў з 50 краін свету з усіх кантынентаў, занесена і імя мастачкі-сялянкі з Беларусі Алены Кіш. Феномен такой з’явы мастацтва як маляваныя дываны зарадзіўся ў 1920-я гады. Перыяд іх тварэння і папулярнасці даволі непрацяглы – усяго каля 40 гадоў ад моманту ўзнікнення. Тэрыторыя, на якой бытавалі дываны, мела хутчэй мясцовы абмежаваны характар, а бытавалі яны ў вёсках, мястэчках, раённых цэнтрах Беларусі, асабліва ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, Слуцкім, Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, на Палессі. 

Росквіт мастацтва маляваных дываноў у даваенны і першы пасляваенны час тлумачыцца тым, што інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэнне інтэр’ера сялянскага жылля патрабавалі новых відаў яго дэкаратыўнага аздаблення. Пасля вайны набіўныя і маляваныя дываны былі амаль у кожнай сялянскай хаце. 

Дываны малявалі звычайна на саматканым ільняным палатне, перафарбаваным часцей за ўсё ў чорны колер. Выконваліся яны адвольнай размалёўкай пэндзлем без папярэдняга нанясення грунту клеевымі ці алейнымі фарбамі. Паводле кампазіцыйна-дэкаратыўнага вырашэння дываны былі раслінна-арнаментальныя і сюжэтна-эматычныя.Асноўны матыў раслінна-арнаментальных дываноў – гэта букеты кветак ці вазы з садавінай, акаймаваныя гірляндаміпераплеценых галінак, кветак, лісця. Часта ў раслінны ўзор уводзіцца геаметрычны арнамент – гэта кругі, ромбы, многавугольныя зоркі. На многіх дыванах можна бачыць выявы птушак, такіх як зязюлі, павы, жаўранкі, галубы, ластаўкі, ці выявы жывёл – аленей, коней, ільвоў, ліс, катоў, мядзведзей. Калі-нікалі на іх малявалі людзей – “паненак”, “дзецюкоў”, “казакоў”, “асілкаў” і іншых. А традыцыйны змест сюжэтна-тэматычных дываноў – гэта маладая пара на вёслах, развітанне з маладым хлопцам, які ідзе ў воўска, з любай дзяўчынай, ці то проста архітэктруны пейзаж са старажытным замкам, касцёлам ці прыгожым маёнткам сярод дрэў. Ствараецца ўражанне, што праз дзівосную квяцістую фіранку адкрываецца від у дзівосныя сны, узнёслыя летуценні і фантазіі, у нейкае іншае жыццё, дзе пануе гармонія прыгажосці.

Вядома, што мастацтва плённа развіваецца тады, калі ў ім ёсць патрэба. Маляваныя дываны падбаліся людзям. У вясковых хатах з іх своеасаблівым інтэр’ерам, на сценах каля ложкаў “гарэлі” маляваныя дываны. Сёння ўжо амаль не засталося тых, хто займаецца вырабам маляваных дываноў, - змяніўся час, змяніліся густы. Але незацейлівыя творы мастакоў-самавучак, створаныя для аздаблення жылля, праз дзесяцігоддзі сталі сапраўднымі шэдэўрамі народнага мастацтва і гонарам музейных калекцый.

Выстаўка працуе да 12 студзеня 2014 года.

Т. +375 17 321 24 30 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На шчасце» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.