3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

20 жанчын

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

6 снежня 2013 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца  адкрыццё фотапраекта Вольгі Бубіч “20 жанчын”.

Фотапраект уяўляе сабой дваццаць партрэтаў жанчын і дзяўчын ва ўзросце ад 16 да 37 гадоў, якія жывуць у 13 розных краінах свету: ад Літвы да Гамбіі. З усімі імі Вольге Бубіч давялося сустрэцца і стасавацца падчас вандровак, кожная з гераінь – унікальная асоба, з уласным светапоглядам, са сваімі марамі і трывогамі.

“У 2012 годзе я апынулася ў Афрыцы, дзе ў адзін золкі вечар больш за тры гадзіны на даху аднапавярховіка, у якім жыло некалькі вялікіх сямей, я гутарыла з 27-гадовай гамбійкай Нгуі. Проста так, пра жыццё, пра жанчын, пра тое, да чаго яны імкнуцца, чаго ім не стае… Тэмы насамрэч апынуліся самымі рознымі: ад рэўнасці мужа да цяжкасцей у вядзенні гаспадаркі і немагчымасці вырвацца са сценаў дома, каб працягнуць навучанне. Ад кахання і абавязкаў – так, як іх разумеюць мужчыны і жанчыны – да значнасці смеху і жадання быць зразуметай. І ў гэтай шчырай размове з фактычна незнаёмым чалавекам, які жыве ў іншым канцы планеты, мяне раптам здзівіла… наша падабенства!” Па словах аўтара, менавіта тады яна вырашыла звярнуцца з адным і тым жа пытаннем да ўсіх жанчын, чые твары засталіся ў яе на фатаздымках пасля шматлікіх гадоў паездак і выпадковых сустрэч у розных краінах і на розных кантынентах.

Прытрымліваючыся вядомага культурнага міфа пра значнасць набыцця “другой паловы”, фотамастачка прасіла кожную з гераінь апісаць, якімі характарыстыкамі мусіць валодаць чалавек, з якім яна хацела б правесці сваё жыццё. Вынік размоў ды перапісак – у фотапраекце “20 жанчын”: 20 партрэтаў – 20 жаночых галасоў, якія шчыра кажуць пра таго, каго яны б хацелі бачыць побач з сабой.

Вольга Бубіч – фатограф, эсэіст, выкладчыца. Нарадзілася і жыве ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Больш за 10 гадоў працуе выкладчыкам англійскай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэорыі і практыцы фотамастацтва навучалася на майстар-класах
у Андрэя Дубініна (Беларусь), Аляксея Нікішына (Расія) і Кладзін Дары (Францыя). Серыі і асобныя здымкі экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Арменіі, Італіі і Нідэрландах. Сёння Вольга Бубіч актыўна працуе ў вобласці крытыкі і аналітыкі сучаснай беларускай фатаграфіі, публікуючы артыкулы, рэцэнзіі на выставы і фотакнігі на сайце ZNYATA, выступае куратарам фотавыставак, а таксама выкладае курс “Фатаграфія ў візуальным даследванні” у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

У адкрыцці праекта прымуць удзел Ягор Яворскі і Іван Кілін з музычнага гурта “Hum flying bulletproof noodle” у нечаканым трыа з Наталляй Куніцкай (гурт “CloverClub”).

Выстава будзе працаваць з 6 па 28 снежня 2013 года.
Наш адрас:
мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
кант. тэл.: 327-26-12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «20 жанчын» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.