3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: аўтарскае шкло, фатаграфія

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Арт-объект, Фото

З 3 снежня 2013 года ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47), праходзіць выстаўка “З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: аўтарскае шкло, фатаграфія”.

На выстаўке, якая прэзентуе калекцыю Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, прадстаўлены арт-аб'екты, якія вызначаюць імкненне мастакоў да стылістычнага абстракцыйнага абагульнення, ўзаемадзеяння са знешнем асяроддзем. Падобныя пластычныя формы ілюструюць работы заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі, сапраўднага члена Расійскай акадэміі мастацтваў прафесара Барыса Фёдарава, мастака і выкладчыка кафедры мастацкага шкла з Латвіі Ініты Эмане; членаў Беларускага саюза мастакоў Вольгі Сазыкінай, Алены Атрашкевіч.
Тэму працягвае эксперыментальная серыя фатаграфій Валянціны Сідаравай “Майстэрня”, якая наглядна дэманструе сувязь з экспазіцыяй мастацкага шкла праз фрагментарнасць, асацыятыўнасць і вылучэнне святла, якое адыгрывае вядучую ролю ў стварэнні абстрактнага вобразу. Графік па адукацыі, яна адразу заўважае мастацкія магчымасці гэтых тэхнік і перадае іх сродкамі фатаграфіі.
У мастацкіх аб'ектах дадзеных аўтараў прысутнічае скульптурна-пластычная трактоўка асобных формаў, дзе вялікае месца надаецца святлаценявай мадэліроўцы, рэльефу, матавай пляме, абагульнёнасці і лаканізму, ёсць адыходжанне ад сюжэтнага апавядання. Выкарыстоўваюцца розныя тэхнікі вырабу шкла, напрыклад, ціхадутае выдзіманне, ліццё, гутная работа, маліраванне. Дадзеныя сродкі апрацоўкі шкла неверагодна працаёмкія, яны патрабуюць вялікай мастацкай інтуіцыі ў вызначэнні памераў, знаходжанні каляровых вырашэнняў, што дазваляе аўтарам прапанаваць наватарскія падыходы.
Стыль аўтараў на сучасным этапе вызначаецца імкненнем да эксперыментальнасці, што суправаджаецца прынцыпова новым характарам формаўтварэння. Мастацкія навацыі нараджаліся з утылітарных формаў, якія трансфармаваліся ў асацыятыўна-метафарычнай вобразнасці мастацкага аб'екта, звязанай з яго эмацыйным успрыманнем ў прасторавым асяроддзі.

Выстаўка будзе працягвацца па 14 снежня 2013г.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: аўтарскае шкло, фатаграфія» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.