3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

H2O

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись, Инсталляция, Фото

29 лістапада ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё арт-праекта “H2O”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Праект прысвечаны Міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва. 

Вада з’яўляецца адной з асноў жыцця чалавецтва. Вада – гэта бясспрэчная эстэтычная, культурная і духоўная каштоўнасць. Вада – гэта крыніца натхнення і разам з тым неабходны элемент фізічнага існавання. У работах удзельнікаў праекта адлюстраваны вобраз вады ва ўсёй сваёй разнастайнасці, а таксама ўзнята глабальная праблема даступнасці вады для кожнага чалавека. Безумоўна, у Беларусі праблема вады не стаіць так востра, як у многіх іншых краінах. Каля 1 мільярда людзей ва ўсім свеце не маюць доступу да чыстай пітной вады, а 2,6 мільярда не маюць доступу да асноўных санітарных паслуг. Ад хвароб, звязаных з няякаснай вадой, памірае больш людзей, чым ад усіх форм насілля, улічваючы войны. Па даных ААН, да 2025 года дзве трэці насельніцтва Зямлі будуць адчуваць недахоп водных рэсурсаў. Такое становішча з’яўляецца выклікам усяму чалавецтву і падрывае намаганні ў галіне развіцця.

Беларускія мастакі падтрымалі ініцыятыву ААН і паспрабавалі ўнесці свой уклад у прыцягненне ўвагі грамадства да існуючай праблемы ў галіне воднага супрацоўніцтва, стварылі прастору для выпрацоўкі новых ідэй, неабходных для вырашэння гэтага важнага У праекце прымаюць удзел як масцітыя, так і маладыя беларускія мастакі, фатографы, дызайнеры. У экспазіцыі прадстаўлены работы ў наступных кірунках: жывапіс, графіка, камп’ютарная графіка, фота, арт-аб’екты, інсталяцыі. 

Выстава будзе працаваць з 29 лістапада па 14 снежня 2013 года. 
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
тэл.: 327-26-12. 
Мы працуем: 11.00 – 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. 

Уваход вольны. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «H2O» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.