3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Першапачатак

Мероприятие уже прошло

Прэзентацыя календара і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў.

27 лістапада 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя календара “Першапачатак” і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да 80-годдзя з дня заснавання ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.  

 Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У імпрэзе возьмуць удзел: 

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў, Старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастак Валеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара “Першапачатак” Ірына Хадарэнка;

А таксама ўдзельнікі календара, пісьменнікі: Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка, і фольк-гурт “Alta Mente”.

Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Фотамастацкі праект “Першапачатак” скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У календары 14 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўленая ўнікальная экспазіцыя, падрыхтаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча. 

Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс “Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін” Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік “Сказа пра Лысую Гару”, рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы “Таварыш” 1947 г.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Першапачатак» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.