3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Белая русь i яе суседзi

Мероприятие уже прошло

29 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца ўнікальная выстава «Белая Русь і яе суседзі». Выстава з’яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Выставачны праект «Белая Русь і яе суседзі» прэзентуецца ўпершыню і падрыхтаваны спецыяльна для экспанавання ў Мінску. Экспазіцыя прадстаўляе больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, якія засялялі землі гістарычнай вобласці, якая атрымала назву «Белая Русь». Гэта беларусы, літоўцы, латышы, палякі, украінцы і іншыя – усе тыя этнасы, што некалі пражывалі ў межах адзінай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага.

Увазе гледача прадстаўлены традыцыйны касцюм, які найбольш яскрава стварае візуальны вобраз народаў гэтага рэгіёна, падкрэслівае агульныя рысы і паказвае своеасаблівасць кожнай з культур. Адной з цэнтральных тэм выступае вясельны комплекс – своеасаблівы этнічны сімвал народаў. Другі комплекс прысвечаны тэме рэлігіі, канфесіям, ролі як важнай частцы нацыянальнага адзінства і  культурнай разнастайнасці народаў.

На выставе таксама экспануюцца матэрыялы, якія распавядаюць пра рамесныя традыцыі: ткацтва, дрэваапрацоўку, ганчарства, кузнечную справу. Асобнае месца адведзена калекцыі ўнікальных музычных інструментаў, якая ўпершыню экспануецца ў такім аб'ёме. 

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з найцікавейшым матэрыялам, але і з’яўляецца прэзентацыяй аднаго з буйнейшых этнаграфічных музеяў Еўропы. Расійскі этнаграфічны музей ведзе сваю гісторыі з 1895 г., ён знаёміць з спрадвечнай культурай розных народаў Расіі і сумежных з ёю краін, іх побытам, традыцыямі, светапоглядам, дазваляе пераканацца ў іх адначасовым падабенстве і самабытнасці.

Выстава «Белая Русь і яе суседзі» падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tabacco International у Рэспубліцы Беларусь і СП ЗАТ «Мілавіца». 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Белая русь i яе суседзi» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.