3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Таямнічая сіла крыжа

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Тематическая выставка

Выстаўка прысвечана вобразу крыжа у хрысціянстве – сімвала збаўлення, перамогі над смерцю, надзеі на вечнае жыццё. Яго культ развіваецца з III - IV стст. Падзеленыя на асобныя канфесіі, хрысціяне захавалі шанаванне гэтага свайго галоўнага сімвала.
Крыж асвячае ўсё жыццё верніка. Няма таінства, абрада, малітоўнага дзеяння, якія б здзяйсняліся без яго. Падчас хрышчэння ён надзяваецца на шыю і носіцца да скону. Крыж прысутнічае на шматлікіх абразах, царкоўным начынні, адзенні духавенства, знаходзіцца на прастоле, увенчвае галаву храма, сустракае падарожніка на перакрыжаваннях дарог, у полі, у лесе, на плошчах гарадоў. Могілкавым крыжом заканчваецца зямны шлях хрысціяніна.
На выстаўцы ”Таямнічая сіла крыжа” экспануюцца помнікі сакральнага мастацтва XII – XX стст. Гэта нацельныя крыжы, у тым ліку ўнікальныя энкалпіёны XII – XIII стст., літыя напрастольныя і надкупальныя крыжы, драўляныя вынасныя распяцці, абразы, літургічнае ўбранне з выявамі крыжа, кнігі, у тым ліку, старадрукаваныя, узнагароды, паштоўкі.
Выстаўка імкнецца адлюстраваць музейнымі сродкамі  культуратворчую ролю сімвала крыжа, яго ўплыў на фарміраванне культурнай традыцыі Беларусі, спрыяць выхаванню паважлівага стаўлення да хрысціянскай культуры. На падставе прадстаўленных прадметаў яна расказвае наведвальнікам аб сімвале крыжа і яго ўвасабленні ў розных відах сакральнага мастацтва, робячы націск на культуратворчую функцыю сімвала, знаёміць з асноўнымі тыпамі (зводамі) і асаблівасцямі іканаграфіі Распяцця.
Выстаўка арыентавана на вучняў агульнаадукацыйных школ, нядзельных школак пры храмах, навучэнцаў вучылішчаў і каледжаў, вышэйшых навучальных устаноў, духоўных вучылішчаў і семінарый, дарослых.

Выстаўка працуе да пачатку снежня 2013 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Таямнічая сіла крыжа» в Гродно, место проведения выставки  - «Гродненский государственный музей истории религии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.