3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Масала. Падарожжа па Iндыi

Мероприятие уже прошло

19 лістапада а 17 гадзіне ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё фатаграфічнага праекта Алесі Філіпавай “МАСАЛА”.

Вандроўка – гэта час, які чалавек праводзіць сам на сам са сваімі думкамі, уражаннямі. Гэта адпачынак, якога доўга трэба чакаць, гэта месца, якое дапаўняе, і нават прымушае адпачываць. Але падарожжа кожны выбірае, гледзячы на свой стыль жыцця, мабільнасць, хуткасць, зацікаўленнасць у краіне. Чым можа зачараваць Індыя? Пры адным згадванні аб гэтай краіне выбудоўваецца цэлы шэраг карцін, гукаў і смакаў. Гэта шум і гам неімавернага груката, таўкатня людзей, перазвон Пуджа з суседняга храма, песні, кіламетры яркіх сары, чырвоныя біндзі, «Ача» з характэрным калыханнем галавой... Спачатку гэта забаўляе, праз некалькі тыдняў, праведзеных у краіне, уваходзіць у штодзённае жыццё, і яшчэ надоўга пасля ад’езду застаеццае з вамі. Дарэчы ў санскрыце і шэрагу славянскіх моваў шмат сугучных слоў, можа менавіта гэты факт паказвае на старажытнае сваяцтва нашых культур і растлумачвае каханне беларуса да Індыі?

Масала гэта фірмовы чай са спецыямі. У гэтым напоі захоўваецца традыцыйны смак Індыі. Мясцовыя называюць яго вельмі проста і зразумела “чай”. Яго можна паспрабаваць ў любым кутку гэтай краіны. Гэта самы сапраўдны напой-легенда, хоць бы ўжо таму, што існуе не адну тысячу гадоў. У Індыі яго пілі задоўга да таго, як свет наогул даведаўся пра існаванне гарбаты. Зрэшты, такі спосаб падрыхтоўкі гарбаты характэрны не толькі для Індыі, але і для Непала, Тыбету, Пакістана. Масала чай - гэта своеасаблівае смакавае падарожжа, перажыванне і прыгода варта таго, каб паспрабаваць гэты бадзёрлівы, рэзкі напой, які рыхтуецца з так званымі «цёплымі» спецыямі. У большасці рэцэптаў гарбаты выкарыстоўваецца адзін або некалькі з наступных відаў спецый: кардамон, карыца, імбір, насенне фенхеля, чорны перац і гваздзіка. Традыцыйны Індыйскі чай «Масала» - ідэальны зімовы напой. Таму выстаўка і робіцца ў перыяд шэрасці і заціху беларускай прыроды перад зімой. Дзіўна прыемна адкрываць і дарыць сабе час ад часу новы смак, смак жыцця!

“Мне хацелася б, каб людзі выйшлі з сацыяльна навязаннага матэрыялістычнага накіраванага мыслення, і праз кадры і тыя асобы, якія на іх адлюстраваны, задумаліся, што не новы айфон або Фольцваген робіць людзей шчаслівымі. Што толькі жывыя тыя, хто любіць ўзаемаадносіны. Прастата і шчырасць маюць рэальны кошт ў гэтым свеце…”

Алеся Філіпава, аўтар выстаўкі.

Сардэчна запрашаем на мерапрыемтсва, прысвечаныя выстаўке: 
19.11. а 17.00 – адкрыццё выстаўкі пры ўдзеле чайнай цырымоніі ад chill out "magical secrets of herbal infusions" і ambient гурт Golova.
22.11. а 16.30 – творчая сустрэча з аўтарам, фота-прэзентацыя, прысвечаная падарожжу па Індыі.

Тэлефон: 288-24-68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Масала. Падарожжа па Iндыi» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.