3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка жывапісу і графікі «Мастак Рэаліст Рамантык»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

21 лістапада ў 17.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу і графікі “Мастак Рэаліст Рамантык” заслужанага работніка культуры Беларусі Аляксандра Сцяпанавіча Казлоўскага, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння.

На выстаўцы прадстаўлена каля 30 работ Аляксандра Казлоўскага з прыватных калекцый. Гэта жывапісныя палотны і графічныя малюнкі, створаныя ў перыяд з сярэдзіны ХХ – да пачатку ХХІ стагоддзя.

Экспануемыя работы складана аб’яднаць агульнай тэмай. Мастак працаваў у розных жанрах і тэхніках, а храналогія выставы дазваляе прасачыць і сур’ёзныя стылявыя адрозненні, што адбываліся з цягам часу ў творчасці майстра. Адзінае, што яднае паміж сабой усе работы аўтара – гэта натуральная рэалістычная атмасфера. Малюнак не замыкаецца на плоскасці палатна, ён нібыта выходзіць за яе межы ва ўсіх напрамках, ствараючы вакол сябе пэўную атмасферу, настрой. 

Найлепш такую атмасферу перадаюць пейзажы А. Казлоўскага. Мастак умела вядзе размову з прыродай, спасцігаючы яе таямніцы, адчувае самыя тонкія змены яе стану. Сцюдзёны подых сівой студзеньскай раніцы, свежае паветра сакавіцкага дня, абласканага сонцам, размова на марозе. Зімовыя пейзажы мастака перадаюць не толькі колеры і адценні снегу, але, здаецца, і тэмпературу паветра. 

Прырода на пейзажах Аляксандра Казлоўскага амаль заўжды мае сляды прысутнасці чалавека. Адзінокія хаціны, човен на возеры, музыкі-калядоўшчыкі на вясковай вуліцы. А якімі казачнымі выглядаюць коні ў выяўленні мастака. Гэтыя грацыёзныя і моцныя жывеліны лёгка імчаць сані  па снезе і вольна пасвяцца на неабсяжных абшарах палёў.

Асаблівую цікавасць уяўляюць гарадскія пейзажы Аляксандра Казлоўскага, створаныя ў выніку трохмесяцовай камандзіроўкі ў Францыі і Італіі. Яркія смелыя фарбы, экспрэсіўнасць вобразаў і тое ж майстэрства ў передачы атмасферы – настрою еўрапейскага горада.

А. Казлоўскі несумненна майстар пейзажнага жанру, але яго нацюрморты і партрэты не саступаюць па якасці выканання і рамантычнаму рэалізму ў адлюстраванні простых на першы погляд прадметаў. Хлеб, каласы, гліняны гаршчок – архетыпы, значэнне і сімвалізм якіх вядомы кожнаму.

Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч (27.01.1923 – 08.12.2011). Нарадзіўся ў в. Вялікія Труханавічы Віцебскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе скончыў Санкт - Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года. Працаваў ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны і пейзажа. 

Выкладаў ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Стыпендыянт ЮНЭСКА (1961), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Валагодскім мастацкім музеі (Расія), Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.

Выстаўка працуе да 15 снежня 2013 года.

Тэлефон: +375 17 321 24 30 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка жывапісу і графікі «Мастак Рэаліст Рамантык»» в Минске, место проведения выставки  - «Минская Ратуша».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.