3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу

Мероприятие уже прошло

12 лістапада 2013 года ў 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь «Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу», прадстаўленага ў верасні-кастрычніку 2013 г. на 5 Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва.

Арганізатарам праекта выступае Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Генеральны спонсар мерапрыемства ААТ «Прыорбанк».

Маскоўскае біенале сучаснага мастацтва – адзін з самых буйных форумаў актуальнага мастацтва сярод прафесіяналаў і шырокай публікі. У 2013 г. куратарам асноўнага праекта біенале стала Катрын дэ Зегер – дырэктар Музея выяўленчага мастацтва ў Генце (Бельгія), у рамках біенале былі прадстаўлены больш за 40 спецыяльных праектаў з розных краін свету, адабраных міжнародным журы.

У рамках 5 Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва ў залах Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі быў паказаны спецыяльны праект скульптара Канстанціна Селіханава і фатографа Андрэя Шчукіна «Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу». Куратар праекта – дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч, кансультант – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Міхаіл Баразна.

Праект складаецца з некалькіх канцэптуальна звязаных міні-праектаў, кожны з аўтараў даследуе тэму праз скульптурныя аб'екты, інсталяцыі, фатаграфіі. У аснову праекта пакладзены роздум аб камунікацыі ў грамадстве, аб самаідэнтыфікацыі чалавека ў метраполіі, аб захаванні індывідуальнасці ў сучасным свеце.

Што змяняецца ў свядомасці чалавека, які спрабуе зазірнуць углыб сябе? Ці становіцца ён пры гэтым іншым, не такім, якім быў яшчэ некалькі імгненняў таму? Або навакольная рэчаіснасць уплывае мацней за ўнутранае «я»? Пастаўленыя мастакамі пытанні прымушаюць паглыбляцца ў кантэкст работ, шукаць філасофскі сэнс у бытавых рэчах на фотаздымках Андрэя Шчукіна і фігурах скульптурнай «Чаргі» Канстанціна Селіханава, у думках вяртацца да асацыяцый дзяцінства, супастаўляючы іх з тымі прадметамі і вобразамі, што абкружаюць нас сёння.

Выстаўка працуе з 12 па 23 лістапада 2013 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.