3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Повязь часу

Мероприятие уже прошло

14 лістапада 2013 года у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа згодна з дамовай паміж музеем Якуба Коласа і Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем будзе адкрыта выстаўка, прысвечаная творчасці Крысціёніса Данелайціса з нагоды 300-годдзя з яго нараджэння і 90-годдзя паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Дзве паэмы, як перагук эпох, звязваюць аўтараў любоўю да сваёй зямлі і ўсяго жывога на ёй, клопатам пра чалавека працы. У кожнай з іх закладзены тыя маральныя прынцыпы жыцця, правілы паводзін, якія з’яўляюцца асновай захавання чалавека як асобы, здольнасці яго ў любых абставінах заставацца Чалавекам з вялікай літары.

І за асноўны лейт-матыў, што чырвонай стужкай праходзіць праз творчасць Крысціёніса Данелайціса і Якуба Коласа, можна прыняць выказванне сучасніка Данелайціса – нямецкага філосафа Імануіла Канта: “Звёздное небо надо мной и нравственный закон во мне”. 

На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі з дакументальнымі матэрыяламі з Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея (п. Чыстыя пруды Несцераўскага раёна Калінінградскай вобл.).

У культуры кожнага народа ёсць свае знакавыя імёны. На пераломным этапе гісторыі, у складаныя для народа перыяды, ствараюцца глыбокія, філасофскія, прароцкія творы.

Такім прарокам для Беларусі стаў Якуб Колас з яго бессмяротнай паэмай “Новая зямля”,  якая сёння па праву лічыцца брэндам нашай краіны. А для Літвы – Крысціёніс Данелайціс з яго паэмай “Поры года”, якая ўключана ў спіс ЮНЕСКА “Шэдэўры еўрапейскай літаратуры”.

Нягледзечы на 168 гадоў розніцы з Якубам Коласам (К. Данелайціс нарадзіўся 1 студзеня 1714 года у в. Лаздзіняляй недалёка ад Гумбінена, зараз г. Гусеў Калінінградскай вобл.), у іх творах – паэме “Новая зямля” і паэме “Поры года” – шмат агульнага. 

У Якуба Коласа, як і ў Крысціёніса Данелайціса, галоўны герой – просты чалавек, паяднаны з прыродай, якая дыктуе свае законы жыцця на зямлі, замілаванне і пакланенне свайму “роднаму куту”, які для кожнага свой, але ўсё знаходзіцца пад адным небам, як пад дахам агульнага дома з назвай Зямля.

Напісаная больш за 200 гадоў назад паэма Данелайціса “Поры года” і “Новая зямля” Коласа, якой сёлета споўнілася 90 гадоў, цікавыя нам сёння і народнымі традыцыямі, і мараллю, і глыбокімі філасофскімі матывамі, любоўю да чалавека працы і да створанай Богам зямлі.

У адкрыцці прымуць ўдзел народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута журналістыкі БДУ, спецыяльны карэспандэнт газеты “ЛіМ” Таццяна Студзенка, доктар філалагічных навук, прафесар БДПУ імя Максіма Танка і Беларуская дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Галіна Адамовіч. У выкананні артыстаў Беларускага радыё прагучаць урыўкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” і Крысціёніса Данелайціса “Поры года”.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Повязь часу» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.