Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Incertum

Мероприятие уже прошло

5 лістапада а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё фатаграфічнага праекта Сяргея Ждановіча INCERTUM. У экспазіцыі будуць прадстаўлены 38 фатаграфічных выяў, складзеных у прасторавую інсталяцыю.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы кампаніі “Coloroom”.

Сяргей Жданавіч пераважна займаецца канцэптуальным мастацтвам у жанры чорна-белай фатаграфіі, а таксама прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя, перформансам. 

У прадстаўленым праекце мастак распрацоўвае тэму фатаграфіі, як "няпэўнага" мастацтва, разважаючы пра фатаграфічную выяву, а дакладней праяўляе тры асновы яе прадукавання: святло, аўтар, глядач, дзе святло фарміруе вобраз, аўтар фіксуе, а глядач інтэрпрэтуе.

“У фатаграфічнай выяве першай асновай з'яўляецца святло. Святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета, фарміруе яго вобраз, выяўляе яго форму, аб'ём i размяшчэнне ў прасторы, прапарцыянальнасць адносна іншых прадметаў. Кампазіцыі прадметаў фарміруюць сістэму каардынат, лінейную і паветраную перспектывы, арганізуюць прастору.

Далей з'яўляецца другая аснова фатаграфічнай выявы – аўтар, без якога першая аснова не мае значэння. Аўтар фіксуе святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета, і пераносіць у плоскасны малюнак, у фармат друкаванага ліста.

Пасля публікацыі выявы важную ролю адыгрывае трэцяя аснова – глядач. Менавіта ён параўноўвае сябе з персанажамі ў кадры і перасоўваецца ў выяву прапанаванай прасторы, у няпэўную рэальнасць іншага.

Серыя фотавыяў INCERTUM– адасоблены погляд на рэальнасць, без канстатавання месца і часу фатаграфаваных аб'ектаў. Ёсць толькі святло, адлюстраванае ад паверхні прадмета і прапанаваная прастора.”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!     

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы