3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дзве старонкі свету

Мероприятие уже прошло

29 кастрычніка а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Катажыны Гаўрых-Алендэр і малюнку Ежы Таліка “Дзве старонкі свету”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

“Свет – гэта не толькі планета, зямля, напрамкі падарожжаў. Свет – гэта пачуцці, меркаванні, думкі. Для мастака свет – гэта неабходнасць расказаць тое, што з ім адбываецца. Недзе ў сябе, гледзячы ўнутр свайго побыту і звонку, азіраючыся навокал і прагнучы назіраць, пазнаваць тое, з чым яму давялося сутыкнуцца.

Мы знаёмыя ўжо даўно. Так доўга, што сустракаючыся, у любы момант, нягледзячы на мінулы паміж сустрэчамі час, заўсёды можам размаўляць. Гэта размова суцэльная, неперарывістая, узважаная паміж гадоў, паміж мастакамі. Мы – крона аднаго дрэва.

Карані, з якіх мы выраслі, – гэта час, праведзены разам у мінулым, час нашай маладосці, прысвечанай навучанню мастацтву, марам, буры пачуццяў, час чэрпання з дзіўнага асяроддзя, у якім нам давялося і мы хацелі жыць. Мы настолькі духоўна і мастацка ідэнтычныя, хоць плён нашай працы адрозніваецца. Ці шукаем мы ў цёмных нетрах смутку або ў асвечаным сонцам пейзажы адценні шэрага і залатога, чэрні і блакіту, цяпла і холаду  – яны ідуць шляхам вызвалення думак і дасылання іх іншым”.

                                                                                                           Катажына Гаўрых-Алендэр, аўтар выстаўкі

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дзве старонкі свету» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.