3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыя дэбютнага міні-рамана Зміцера Гуда «Поўдзень — 3»

Мероприятие уже прошло

Прэзентацыя дэбютнага міні-рамана Зміцера Гуда "Поўдзень-3"

Аб аўтары:
Зміцер Гуд
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў г. Гомель. З 2004 года жыве ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Другую адукацыю завочна атрымаў у Мінскім Дзяржаўным Лінгвістычным Універсітэце на факультэце англійскай мовы. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім Дзяржаўным Музеі Народнай Архітэктуры і Побыту. На дадзены момант працуе тэсціроўшчыкам праграмнага забяспечання ў EPAM Systems. Кніга з'яўляецца дэбютам аўтара.

Аб кнізе:
Раман “Поўдзень-3” 
Эпапея пра подласць і ўзаемадапамогу, пра жорсткасць і міласэрнасць, пра баязлівасць і адвагу, пра жыццё і смерць. Дзеянне рамана адбываецца ў адным са спальных мікрараёнаў горада. Самотная тыповая забудова мікрараёна з’яўляецца як бы дэкарацыяй да драмы, у эпіцэнтр якой трапілі дзве вельмі неадназначныя, але па-свойму цікавыя асобы. Гісторыя гэтых двух насельнікаў рабочай ускраіны вялікага прамысловага цэнтра быццам прымушае паверыць у тое, што прынамсі некаторых людзей лёс зводзіць зусім невыпадкова. Двум сябрам наканавана адыграць вельмі вялікую ролю ў жыцці адзін аднаго. Гэтыя два п’яніцы, два маргіналы, два антысацыяльныя элементы нібыта рыбакі, якія апынуліся ўдваёх у адной лодцы сярод бурнага і неспакойнага мора жыццёвых выпрабаванняў. 

Кніга выйшала ў выдавецтве "Галіяфы" ў серыі: Бібліятэчка "Час Воблы". Раман з'яўляецца 100-ай кнігай выдавецтва "Галіяфы".

У імпрэзах бяруць удзел:
Пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч
Рэдактар кнігі, эсэіст, перакладчык і мастак Юрась Барысевіч
Музыка, аўтар слоў і музыкі гурта “Alta mente” Кацярына Ваданосава 
Сябры, таварышы і ўсе неабыякавыя.

Уваход вольны

Даведкі па тэлефонах: +375 17 380 06 33  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!                                                                                                     

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прэзентацыя дэбютнага міні-рамана Зміцера Гуда «Поўдзень — 3»» в Минске, место проведения выставки  - «Мемориальный музей З.И. Азгура».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.