3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Пастка для часу

Мероприятие уже прошло

23 кастрычніка 2013 года у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з'езда РСДРП” пачне працу выстава "Пастка для часу", якая падрыхтавана сумесна з “Міжнароднай гільдыяй майстроў” (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя). 

Амаль усе ведаюць, што бурштын - гэта акамянелая смала старажытных дрэў. Адрэзак часу ад падзення смаляной кроплі на зямлю да ператварэння кавалачка бурштыну ў брошку ці пацерку вымяраецца мільёнамі і дзясяткамі мільёнаў гадоў. Перад такімі гіганцкімі лічбамі бяссільна ўяўленне.

Насякомыя ў бурштыне - дзіўны  падарунак прыроды. Кавалачкі балтыйскага бурштыну і іншых выкапнёвых смол сталі ідэальным асяроддзем для захавання ў амаль нязменным выглядзе насякомых, рэштак раслін мінулых геалагічных перыядаў. Прырода не дала нам іншага гэтак жа дасканалага кансервавальнага асяроддзя, якое дазваляе бачыць старажытныя арганізмы такімі, якімі бачыў бы іх вандроўнік, што адправіўся на машыне часу ў эацэнавы перыяд, у мезазойскую эру, на 30, на 100 мільёнаў гадоў назад.

Велізарнай папулярнасцю ва ўсе стагоддзі карысталіся інклюзіі (уключэнні ў бурштыне) дагістарычнай флоры і фаўны, пахаванай у смале. Бурштын з застылымі ў ім насякомымі меў адмысловую таварную каштоўнасць.  Напачатку нашай эры за бурштын, які змяшчаў муху, фінікійскія купцы плацілі 120 мячоў і 60 кінжалаў. Асабліва распаўсюджаным збіранне такіх дзіваў было сярод вышэйшага грамадства Еўропы ў пачатку ХІХ стагоддзя.

Інклюзіі ўяўляюць цікавасць не толькі для ювеліраў і калекцыянераў, але і для навукоўцаў. Гэта ўнікальная магчымасць вывучыць пакінутыя практычна ў недатыкальнасці старажытныя арганізмы з узростам 40-50 мільёнаў гадоў, а часам і больш мільёнаў гадоў. 

Запрашаем Вас на выставу “Пастка для часу” і сваімі вачыма ўбачыць насякомых, узрост якіх вымяраецца дзесяткамі мільёнаў гадоў! Час іх захаваў і даў магчымасць нам зазірнуць у далёкае мінулае.

Тэл. для даведак: 290-68-47
www.histmuseum.by
www.vk.com/domusmuseum, www.facebook.com/domusmuseum

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Пастка для часу» в Минске, место проведения выставки  - «Дом-музей I съезда РСДРП».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.