3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выпадкова з мэтай

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс.: c 11:00 до 17:00
Жанр Фото

5 красавіка 2014 мастацкі салон-галерэя “Сцяна” сумесна з маладой камандай прадстаўляе другую частку арт-праекта "Выпадкова з мэтай”.

Адкрыццё новых імёнаў – адна з мэт любой мастацкай галерэі. Арт-праект “Выпадкова з Мэтай” як раз такі, бо гэта першы самастойны куратарскі праект, першы дызайнерскі вопыт, першы паказ свету фотаздымкаў аўтара, а таксама і першая менеджэрская спроба. Гэта свежы погляд маладой каманды на выставачную прастору, на экспазіцыю і напэўна ўвогуле на жыццё.

Выстава прадстаўляе серыю фотаздымкаў, зробленых чалавекам (які пажадаў застацца ананімным), што шмат гадоў жыве далёка ад сваёй Бацькаўшчыны – Беларусі. У вольны ад працы час ён шпацыруе па навакольных гарах і з вышыні спазірае на казачныя краявіды. Там, за небасхілам, ёсць зусім іншая краіна – і гэтае ўсведамленне робіць серыю здымкаў нечым большым, чым простай фотафіксацыяй шпацыру вандроўнага. Быццам бы выпадкова зробленыя, але ж з пэўнай мэтай. А ці ж не так яно ў нашым жыцці і адбываецца, калі з выпадковасцяў
складаецца лёс…

У сучасным палітызаваным свеце ўсё больш губляецца месца для ўзаемапаразумення, чалавечнасці, сяброўства. Забываецца, што ўсе і кожны – гэта маленькія часцінкі вялікага Сусвету. Спакон вякоў менавіта мастацтва і прырода нагадвалі чалавеку пра гармонію, еднасць, адзінае паходжанне. Дзе б ні знайшоў наш аўтар для сябе тую сцежку, па якой шпацыруе адкрываючы для сябе ўсё новыя існасці жыцця ў сваім паляванні на імгненні, ён пагадзіўся падзяліцца з намі сваімі знаходкамі.

У кастрычніку мінулага году арт-праект паспяхова дэбютаваў у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва (Мінск), дзе былі прадстаўлены каліфарнійскія працы спадара К. Цяпер праект выстаўляе віды штата Вашынгтон.

Старонка праекту ў сеціве: http://www.artpraekt.info/

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Аддзела культуры пры Амбасадзе ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Куратар i аўтар праекту – Варвара Шчука, графічны дызайнер – Антон Шчука, PR-manager – Ганна Якуш


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выпадкова з мэтай» в Витебске, место проведения выставки  - «Стена».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.