3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прысвячаем мацi

Мероприятие уже прошло

15 кастрычніка 2013 года а 17-гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Прысвячаем маці”. Гэта сумесны выставачны праект разам з мастаком Аляксеем Кузьмічом, які вядомы як аўтар унікальнай калекцыі карцін з малюнкам Мадоны-жанчыны-маці. 

Мадона для Кузьміча - усеабдымная выява, якая ўвабрала ў сябе зямное і ўзнёслае. У яго карцінах гэта не проста Мадона, а ўнутранае стаўленне мастака да жанчыны як да вышэйшай істоты. Жанчына - прыгожая, найсвяцейшая, маці. Але менавіта яму, сучаснаму беларускаму мастаку-жывапісцу Аляксею Кузьмічу, належыць адкрыццё Мадоны, яго Мадоны XXI стагоддзя. Па гэтай прычыне, Аляксея Кузьміча ў Маскве "назвалі" беларускім Рафаэлем. За два з паловай дзясятка гадоў Кузьміч намаляваў больш за шасцісот палотнаў, на якіх прадстаўлена ЯНА – жанчына. Частка яго карцін знаходзіцца ў межах дадзенага выставачнага праекта.

Пра Аляксея Кузьміча напісаны сотні артыкулаў, у тым ліку ў прэстыжных міжнародных часопісах, зняты дзясяткі тэлесюжэтаў і створана радыёперадач, а таксама два дакументальных фільма пра яго творчасць. Яго імя занесена ў шматлікія айчынныя і замежныя энцыклапедыі.

Апроч маляўнічых работ, прадстаўленых мастаком, выставу дапоўняць рэчавыя экспанаты і асабістыя дакументы Герояў Сацыялістычнай працы                       Е.Р. Карачан,  Р.Я. Казловай,  дэлегаткі VIII Надзвычайнага з'езду Саветаў, які зацвердзіў новую Канстытуцыю СССР 1936 г С.Ф. Рачок і іншых. Сярод калекцыі асабістых фондаў сустракаюцца дакументы заслужанай працаўніцы сістэмы адукацыі, аўтара чытанкі, жанчыны, якая стала для соцен беларускіх дзяцей другой матуляй, -  Н.І. Сіўко. Не засталася за па–за ўвагай дзейнасць гімнасткі Вольгі Корбут і творчасць Народнай артысткі СССР і БССР Стэфаніі Станюты. Іх рэчы таксама можна ўбачыць на выставе “Прысвячаем маці”.

Эмацыянальным акцэнтам выставы стануць фотаздымкі, асабістыя пісьмы і вершы знакамітых беларускіх паэтэс і актрыс Еўдакіі Лось і Аляксандры Клімавай да сваіх сыноў. Пяшчотай і дабрынёй вее ад іх радкоў і слоў, якія крануць не адно сэрдца наведвальніка. Гэты комплекс дакументаў, а таксама і іншыя матэрыялы прадстаўлены з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, які захоўвае ў сваіх фондасховішчах шмат цікавага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прысвячаем мацi» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.