3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

125-годдзе з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

Мероприятие уже прошло

Драздовіч заўсёды будзе вылучацца сярод мастакоўскага асяроддзя не толькі першай паловы ХХ стагоддзя, але і ў гісторыі беларускага мастацтва. Легендарная і ўніверсальная творчая постаць мастака ўражвала і яго сучаснікаў, і шэраг пакаленняў мастацтвазнаўцаў, даследчыкаў, мастакоў.

Спадчына мастака, якая захавалася па сённяшні дзень, вельмі багатая і шматбаковая, але, безумоўна, асобнае месца займаюць унікальныя даследаванні космасу Язэпам Драздовічам у пачатку 1930-х гадоў. Яго касмічная тэорыя і мастацкія абагульненні ўжо даўно сталі культуралагічнай з’явай свайго часу. Усё сваё жыцце ён працаваў як мастак, этнограф, гісторык, літаратар, вучоны і выкладчык. Не дзіўна, што за яго ўніверсальнасць мастак Пётра Сергіевіч, сябра і калега, называў Драздовіча “нашым маленькім… Леанарда да Вінчы”.

Творчасць мастака па-рознаму ўспрымалася і ацэньвалася шырокай грамадскасцю пры яго жыцці і пасля смерці. Прыярытэт аддаваўся этнаграфічным замалёўкам, архітэктурным краявідам рамантычнага характару. Асаблівую прыцягальнасць для аматараў яго спадчыны мелі маляваныя дываны, жывапісныя творы яскравага нацыянальнага зместу. Разнастайныя публікацыі канца XX стагоддзя зацвердзілі ролю Драздовіча як аднаго з класікаў беларускага нацыянальнага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя. У апошні час у сувязі з развіццём у сучаснай культуры ідэй футуралагічнага бачання свету новую прыцягальнасць набываюць “візіянерскія” касмічныя тэмы Драздовіча, якія раней успрымаліся як суб’ектыўныя, чыста фантастычныя мроі мастака-летуценніка. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «125-годдзе з дня нараджэння Язэпа Драздовіча» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.