3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Кніга. Асоба. Час...

Мероприятие уже прошло

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава з фондаў аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў “Кніга. Асоба. Час...“. Экспазіцыя аб’яднала імёны асоб, юбілеі якіх знамянальныя для Беларусі: 140-годдзе Івана ЗАМОЦІНА, літаратуразнаўцы, пісьменніка, палітычнага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі; 135-годдзе Уладзіміра ПІЧЭТЫ, гісторыка, акадэміка Акадэміі навук  Беларусі, акадэміка Акадэміі навук  СССР, першага рэктара БДУ; 130-годдзе Вацлава ЛАСТОЎСКАГА, гісторыка, пісьменніка, палітычнага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі; 130-годдзе Язэпа ЛЁСІКА, мовазнаўцы, педагога, палітычнага і грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі. Спадчына навукоўцаў з’яўляецца  неад’емнай часткай нацыянальнага здабытку нашага народа, а таксама ўвайшла ў скарбонку сусветнай гісторыі і культуры. Рэтраспектыва экспазіцыі дае магчымасць не толькі адзначыць вялікі ўклад вядомых дзеячаў у гісторыю краіны, яна дапамагае асэнсаваць уплыў асобы на развіццё навукі, грамадства, дзяржавы.

Многія выданні, якія прадстаўлены на выставе, выйшлі пры жыцці аўтараў. Даследаванні па гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству датуюцца 20-30-мі гадамі ХХ стагоддзя. Працы І. Замоціна, У. Пічэты,            В. Ластоўскага, Я. Лёсіка прыцягваюць увагу не толькі даследчыкаў і навукоўцаў, аб гэтым сведчаць перавыданні кніг аўтараў. “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (Коўна, 1926), дзе Вацлаў Ластоўскі зрабіў агляд беларускага пісьменства ад канца Х стагоддзя да ХVIII стагоддзя ўключна, выйшла факсімільна ў 2012 г. (г. Мінск).  Арыгінал гэтага  выдання, а таксама іншыя працы аўтараў, якія адлюстроўваюць жыццё беларускай навукі і грамадства ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя, можна ўбачыць на выставе  “Кніга. Асоба. Час...”  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Кніга. Асоба. Час...» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.