3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Медалі. Жэтоны. Малюнак.

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн. — сб.: c 10:00 до 17:00; вс.: выходной
Жанр Графика, Рисунок, Скульптура

1 кастрычніка 2013 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Медалі. Жэтоны. Малюнак.” мастака-скульптара Валерыя Калясінскага.

Валерый Францавіч Калясінскі нарадзіўся ў 1960 годзе. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. У 1998 – 2001 гадах працаваў скульптарам у акадэмічных творчых майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З 2002 па 2006 год – аспірант Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Даследаваў медальернае мастацтва Беларусі 1950 – 1990 гадоў. З 2000 г. – сябра Саюза мастакоў Беларусі.
У сваёй творчасці заўсёды надаваў увагу медальернаму мастацтву, з задавальненнем даследаваў беларускія і звязаныя з Беларуссю медалі. Ствараў уласныя  медалі.
На выстаўцы будут прадстаўлены аўтарскія медалі, выкананыя ў адзінкавым экзэмпляры, а таксама тыя, што выходзяць тыражом па трыста адзінак. Тэматыка разнастайная: рэлігійныя медалі і медальёны, медалі і манетавідныя жэтоны на гістарычную тэматыку, а таксама прысвечаныя знакамітым людзям мінулага і сучаснасці. Для сваіх работ мастак выкарыстоўвае бронзу, алюміній, латунь. Спецыяльна для выстаўкі ў музеі Якуба Коласа Валерыем Калясінскім быў зроблены і адчаканены жэтон з выяваю народнага паэта. Будуць прадстаўлены малюнкі медалёў, гіпсавыя мадэлі і штампы, а таксама ў экспазіцыю выстаўкі увайшлі графічныя замалёўкі з выявамі Стаўбцоўшчыны і Валожыншчыны.
На адкрыцці выступяць кандыдат гістарычных навук Ш. Бекметаў, мастакі Рыгор Сітніца, Леў Талбузін, прадстаўнікі клуба калекцыянераў і згуртавання “Беларуская шляхта”.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Медалі. Жэтоны. Малюнак.» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.